0%

Мініч Павел Пятровіч, дырэктар філіяла ААТ «БЕЛАЗ» – кірючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» – «Магілеўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава».

Завод заснаваны ў 1935 годзе. З 2006 года завод стаў філіялам ААТ «БелАЗ». З 2012 года – філіял ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

Гэта адно са старэйшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца найбуйнейшым вытворцам будаўніча-дарожнай, падземнай і спецыяльнай тэхнікі на тэрыторыі краін СНД.

Тэхніка гандлёвай маркі «МаАЗ» шырока выкарыстоўваецца пры будаўніцтве дарог, асабліва ва ўмовах Сібіры і Далёкага Усходу Расіі, адсыпцы куставых пляцовак на нафтагазавых радовішчах, у горназдабываючай прамысловасці, перш за ўсё пры распрацоўцы падземных радовішчаў, на будаўніцтве гідратэхнічных збудаванняў.

Больш за 60% усёй прадукцыі завода накіроўваецца ў Расію і краіны СНД. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца:
• самазвалы павышанай праходнасці;
• будаўніча-дарожныя машыны і машыны для абслугоўвання горна-транспартных работ: пагрузчыкі, бульдозеры;
• машыны для падземных работ: самазвалы падземныя, пагрузачна-даставачныя машыны, шасі ўніверсальныя, транспартныя сродкі для перевозкі людзей, падземныя бетоназмяшальнікі.

Філіялам вядзецца работа:
- па павелічэнні наменклатуры вырабаў як за кошт асваення машын на базе тых, што ўжо выпускаюцца, так і за кошт асваення шэрагу новых машын;
- па ўдасканаленні канструкцыі і павышэнні якасці машын;
- па стварэнні магутнасцяў для вытворчасці колавай пары грузавога чыгуначнага транспорту.

Афіцыйны сайт: http://www.moaz.by

Кантакты

«Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава»

(канцылярыя)

+375 222 74 07 63

(прыёмная дырэктара)

+375 222 74 07 76

(аддзел кадраў)

+375 222 73 98 97

(бухгалтэрыя)

+375 222 74 09 08

(аддзел забеспячэння)

+375 222 74 05 84

(аддзел маркетынгу)

+375 222 74 09 90

(прафсаюз)

+ 375 222 74 09 36


Юрыдычны / паштовы адрас:

Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, Віцебскі праспект, 5, 212601

E-mail: moaz.mogilev@tut.by