0%

Дырэктар завода Мартынаў Віталій Васільевич

Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» – асноўны вытворца грузавога рухомага чыгуначнага саставу ў Рэспубліцы Беларусь. Прадукцыя прадпрыемства з’яўляецца імпартазамяшчальнай. Узяўшы за аснову свайго поспеху імкненне да дасягнення высокай надзейнасці выпускаемой прадукцыі, калектыў завода упэўнена трымае курс на вытворчасць і рэалізацыю грузавых вагонаў не толькі на ўнутраны рынак, але і на рынкі краін «Прастора 1520».

 Філасофія завода

Імкненне ісці наперад, заўсёды развівацца, адпавядаць новым патрабаванням часу, ні ў якім разе не адмаўляцца ад усяго, што зроблена раней. Самы галоўны аспект у рабоце прадпрыемства – гэта сур’ёзны падыход да кантролю якасці.

На вытворчасці ўкаранёна сістэма менеджменту якасці вытворчасці СТБ ISO9001 – 2009, што дазваляе прадукцыі быць запатрабаванай не толькі ў Беларусі, але і ў краінах «Прастора 1520».

За 10 год было зроблена і рэалізавана больш за 11 тысяч вагонаў як на ўнутраны рынак, так і ў краіны СНД. Прадпрыемствам асвоены магутнасці 3 000 адзінак у год.

Працягваецца ўкараненне сучасных тэхналогій і тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці. Завяршэнне рэалізацыі праекта дазволіць на дадзеным этапе пашырыць мадэльны рад грузавых чыгуначных вагонаў і асвоіць вытворчасць інавацыйнага рухомага саставу з палепшанымі характарыстыкамі пад патрэбы пакупнікоў.

Сёння СЗАТ «МВЗ» – прадпрыемства з перспектыўным будучым, якое стабільна развіваецца і займае належнае месца на вагонабудаўнічым рынку краіны «Простора 1520».

Завод быў заснаваны ў 2005 годзе. У 2008 годзе ўвайшоў у склад ПА «БелАЗ». З 2012 года ўваходзіць у склад холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

МВЗ з’яўляецца адзіным вытворцам грузавога рухомага чыгуначнага саставу ў Рэспубліцы Беларусь.

Сістэма менеджменту якасці вытворчасці і абслугоўвання грузавога рухомага чыгуначнага составу адпавядае патрабаванням СТБ ИСО 9001-2001.

Прадукцыя прадпрыемства:

- універсальныя паўвагоны;
- вагоны-хоперы для перавозкі мінеральных угнаенняў, цэменту, зерневых культур;
- крытыя вагоны;
- платформы для перавозкі лесаматэрыялаў і піламатэрыялаў;
- цялежкі для грузавых магістральных вагонаў каляі 1520 мм і вагонаў прамысловага транспорту.

Падрабязней з прадукцыяй, што выпускае СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»

Кантакты

Тэлефон / факс

+ 375 222 44-34-15

Юрыдычны / паштовы адрас:

212601, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, Віцебскі пр-т. 5

e-mail: mogvagonzavod@mail.ru