0%

 Дземідовіч Уладзімір Анатольевіч, дырэктар ААТ «Кранавы завод».

Директор ОАО «СЛУЦКИЙ ЗАВОД ПОДЪЕМНО-ТРАНСПОРТНОГО ОБОРУДОВАНИЯ»
Директор ОАО «СЛУЦКИЙ ЗАВОД ПОДЪЕМНО-ТРАНСПОРТНОГО ОБОРУДОВАНИЯ» Ганчаренко Михаил Федорович
Директор ОАО «СЛУЦКИЙ ЗАВОД ПОДЪЕМНО-ТРАНСПОРТНОГО ОБОРУДОВАНИЯ» Ганчаренко Михаил Федорович
Директор ОАО «СЛУЦКИЙ ЗАВОД ПОДЪЕМНО-ТРАНСПОРТНОГО ОБОРУДОВАНИЯ» Ганчаренко Михаил Федорович

ААТ «Кранавы завод» – гэта сучасны вытворца грузападымальнай тэхнікі любой складанасці. У асартыменце кампаніі прадстаўлены пад’ёмныя краны, кранавыя кампаненты і спадарожнае пад’ёмна-транспартнае абсталяванне.

Мэтай кампаніі з’яўляецца рашэнне задач заказчыка, што звязаны з пад’ёмам і перамяшчэннем грузаў. Для дасягнення мэты мяркуецца прапанаваць поўны цыкл паслугі: ад праектавання і вытворчасці пад’ёмнага абсталявання да дастаўкі яго ўласным транспартам і мантажу кранаў на пляцоўцы заказчыка.

Гісторыя завода пад’ёмна–транспартнага абсталявання пачалася ў 1930 годзе, калі пры Слуцкай машынна-трактарнай станцыі была адкрыта рамонтная майстэрня. У даваенны час станцыя была адным з буйнейшых прадпрыемстваў горада і выконвала капітальны рамонт трактарных і аўтамабільных рухавікоў. 12 снежня 1959 года Слуцкі маторарамонтны завод быў перайменаваны ў Слуцкі аўтарамонтны завод і пачаў спецыялізавацца на капітальным рамонце легкавых аўтамабіляў. З 1961 года Слуцкі аўтарамонтны завод пачаў вырабляць кранбэлькі грузападымальнасцю да 3 тон і даўжыней пралёта да 11 метраў для механізацыі калгасаў і саўгасаў.

Са студзеня 2003 года прадпрыемства атрымала назву «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання». А ў 2005 годзе было рэарганізавана ў ААТ «СЛУЦКІ ЗАВОД ПАД’ЁМНА-ТРАНСПАРТНАГА АБСТАЛЯВАННЯ». У 2012 годзе ААТ «СЛУЦКІ ЗАВОД ПАД’ЁМНА-ТРАНСПАРТНАГА АБСТАЛЯВАННЯ» ўвайшоў у склад холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». У снежні 2018 года ААТ «СЛУЦКІ ЗАВОД ПАД’ЁМНА-ТРАНСПАРТНАГА АБСТАЛЯВАННЯ» перайменаваны ў ААТ «Кранавы завод».

Сярод паслуг, якія ажыццяўляе прадпрыемства:
• ПРАЕКТАВАННЕ кваліфікаванымі спецыялістамі канструктарскага аддзела завода;
• ВЫТВОРЧАСЦЬ з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і інавацыйных тэхналогій;
• КАНТРОЛЬ ЯКАСЦІ ў незалежнай акрэдытаванай лабараторыі;
• ДАСТАЎКА ўласным транспартам, у тым ліку негабарытных грузаў;
• МАНТАЖ вырабаў вопытнымі спецыялістамі;
• СЭРВІСНАЕ і ГАРАНТЫЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ.

Асноўныя віды прадукцыі прадпрыемства:
КРАНЫ МАСТАВЫЯ (• апорныя: аднабэлькавыя, двухбэлькавыя; • падвясныя: электрычныя, ручныя);
КРАНЫ КАНСОЛЬНЫЯ (што стаяць асобна на апоры);
КРАНЫ КАЗЛАВЫЯ І ПАЎКАЗЛАВЫЯ;
АБСТАЛЯВАННЕ ПЕРАГРУЗАЧНАЕ РУЧНОЕ МАБІЛЬНАЕ;
ТАЛІ (• электрычныя, • ручныя);
ТРАВЕРСЫ (• лінейныя, • н-падобныя, • рамныя, • спецыяльныя);
СТРОПЫ (• ланцуговыя, • канатныя, • тэкстыльныя);
МЕТАЛАКАНСТРУКЦЫІ.
 

Кантакты

(прыёмная) тэл./факс:

+ 375 (1795) 5-24-46

(камерцыйны аддзел) тэл./факс:

+375 (1795) 2-84-45

Юрыдычны / паштовы адрас:

223610, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Слуцк, вул. Ленина, д. 27, корп. 1

e-mail: info@gpo.by