0%

БЕЛАЗ – лепшы пастаўшчык тэхнікі

17 декабря 2019

Новости

ААТ «БЕЛАЗ» у асобе афіцыйнага дылера на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан – ТАА «Промышленная группа «Мегаполис» – удастоіўся ўзнагароды «Лепшы пастаўшчык у катэгорыі «Аўтатэхніка, транспарт і запчасткі да іх». Цырымонія ўручэння прэміі ERG Supplier Award, прымеркаваная да 25-годдзя міжнароднай кампаніі ERG, адбылася 12 снежня ў горадзе Нур-Султане (Рэспубліка Казахстан).

Пётр Пархомчык, генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ», на цырымоніі ERG Supplier Award

Пераможцы ў розных намінацыях былі вызначаны ў выніку конкурсу, аб’яўленага ў пачатку 2019 года. «Гэта прэмія – прызнанне якасці, надзейнасці, вернасці прынцыпам, без якіх немагчыма пабудаваць доўгатэрміновы бізнес, – адзначыў у сваім звароце да ўдзельнікаў цырымоніі старшыня Савета дырэктараў ERG Аляксандр Машкевіч. – Таму я ўпэўнены, што ва ўсіх кампаній, якія прысутнічаюць тут, вялікая будучыня. І я спадзяюся, што ў гэтай будучыні нязменнымі застануцца нашы даверныя адносіны».

У межах урачыстых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарабаеў, главы профільных міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў ERG з розных краін, прайшоў шэраг дзелавых сустрэч. Генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Пётр Пархомчык з удзелам прадстаўнікоў ТАА «Промышленная Группа «Мегаполис» правёў перамовы з кіраўніцтвам ТАА «Коммерческий центр ERG» (на здымку) на прадмет пастаўкі кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» у бліжэйшыя гады. Былі адзначаны станоўчыя вынікі сумеснай працы, дасягнутыя па пастаўках тэхнікі, якія ажыццявілі раней, і яе сервіснаму суправаджэнню, а таксама намечаны шляхі ўмацавання і далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж кампаніямі.

Асобна быў адзначаны станоўчы вопыт па пастаўках і ўводзе ў эксплуатацыю ў 2017–2019 гг. на прадпрыемствах ERG новай тэхнікі асабліва вялікай грузапад’ёмнасці – БЕЛАЗ-75581 (90 тон) и БЕЛАЗ-75307 (220 тон), а таксама спецтэхнікі БЕЛАЗ-7455В, БЕЛАЗ-74131 і інш.

Даведка. Кампанія ERG (Eurasian Resources Group) – гэта трэць горна-металургічнага сектара Рэспублікі Казахстан, адзіны вытворца алюмінію ўсіх марак у гэтай краіне. Сусветны лідар у вытворчасці ферахрома, адзін з вядучых пастаўшчыкоў жалезнай руды і алюмініевай прадукцыі ў Еўразійскім рэгіёне, медзі і кобальту. Група прадстаўлена ў 15 краінах на 4 кантынентах: Рэспубліцы Казахстан, Замбіі, Зімбабвэ, ПАР, Малі, Мазамбіку, Бразіліі і інш.