0%

БЕЛАЗ – «Трансмашхолдынг»: перспектывы дзелавога партнёрства

15 сентября 2020

Новости

Дэлегацыя расійскай кампаніі ААТ «Трансмашхолдынг» на чале з генеральным дырэктарам Кірылам Ліпай 15 верасня наведала ААТ «БЕЛАЗ» і правяла перамовы з кіраўніцтвам нашага прадпрыемства. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у наладжванні перспектыўных партнёрскіх сувязяў.

З прадпрыемствам расійскіх партнёраў знаёміць генеральны канструктар – начальнік навукова-тэхнічнага цэнтра ААТ «БЕЛАЗ» Алег Сцяпук.

Перш чым сесці за стол перамоў, прадстаўнікі лідара на рынку транспартнага машынабудавання Расіі і аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў рухомага саставу для рэйкавага транспарту азнаёміліся з вытворчым патэнцыялам, гісторыяй і прадукцыяй БЕЛАЗа і прадпрыемстваў холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». У прыватнасці, гасцям былі прадэманстраваны этапы тэхналагічнага працэсу зборкі кар’ернай тэхнікі ў цэху галоўнага канвеера і на ўчастку вытворчасці звышцяжкіх машын.

У ходзе дзелавой сустрэчы кіраўнікоў кампаній, у якой прыняў удзел міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык, абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва БЕЛАЗа з кампаніяй «Трансмашхолдынг». Расійскія топ-менеджэры высока ацанілі маштабы, тэхналагічнасць вытворчасці і якасць белазаўскай прадукцыі, выказаўшы надзею, што візіт стане каталізатарам развіцця шматпланавых двухбаковых сувязяў паміж нашымі кампаніямі.