0%

БЕЛАЗ у Магаданскай вобласці: новыя магчымасці партнёрства

19 декабря 2019

Новости

Трохбаковае пагадненне аб стварэнні сучаснай сферы абслугоўвання кар’ернай тэхнікі “БЕЛАЗ” і ўмацаванні супрацоўніцтва з прадпрыемствамі рэгіёна ў межах паставак беларускай кар’ернай тэхнікі было падпісана ў Магадане 17 снежня.

На падпісанні пагаднення генеральны дырэктар ГД “БЕЛАЗ” Аляксей Лямін, намеснік старшыні ўрада Магаданскай вобласці Дзмітрый Горфінкель і генеральны дырэктар ТАА “Сервис Карьерных Машин” Сяргей Утачкін.

На сустрэчы прадстаўнікоў БЕЛАЗа і горназдабываючых прадпрыемстваў рэгіёна адбылася таксама прэзентацыя перспектыўных распрацовак і новых мадэляў тэхнікі “БЕЛАЗ” і паслуг па яе суправаджэнні. У ходзе далейшага дыялогу горназдабывальнікі атрымалі адказы на пытанні, якія былі ім цікавыя, і ўнеслі прапановы па павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння.

Парк тэхнікі “БЕЛАЗ”, якая эксплуатуецца на золатаздабыўных прадпрыемствах Магаданскай вобласці, складае 202 адзінкі грузапад’ёмнасцю ад 30 да 55 тон. Асноўныя спажыўцы беларускай кар’ернай тэхнікі ў гэтым рэгіёне – кампаніі “Сусуманзолото”, “Берелех”, “Статус”, “Иткана”, “Колымская угольная компания”, “Стройдор”.
Для эфектыўнага суправаджэння тэхнікі “БЕЛАЗ” афіцыйным дылерам БЕЛАЗа ў рэгіёне – кампаніяй ТАА “Сервис Карьерных Машин” – створаныя Цэнтр тэхнічнай падтрымкі ў горадзе Магадане, мабільны сэрвіс, апорны пункт для тэхнічнага абслугоўвання тэхнікі “БЕЛАЗ” (на тэрыторыі АТ “Полюс Магадан”), кансігнацыйны склад запасных частак у горадзе Сусумане.

Не адно дзесяцігоддзе БЕЛАЗ з’яўляецца надзейным стратэгічным партнёрам для горназдабыўных прадпрыемстваў Магаданскай вобласці. Мінулая сустрэча і падпісанне Пагаднення – новыя магчымасці партнёрства.