0%

«БЕЛАЗы» дапамагаюць узбекскім гарнякам нарошчваць аб’ёмы здабычы вугалю

11 ноября 2020

Новости

З дапамогай новых кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю 130 тон, пастаўленых за апошні час у адрас найбуйнейшага ва Узбекістане вугальнага разрэза «Ангрэнскі», гарнякі АТ «Узбеквугаль» ужо ў бліжэйшай перспектыве разлічваюць выдаваць на-гара 6 млн тон цвёрдага паліва ў год.

130-тонныя кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 – гэта галоўная мабільная апора гарнякоў Ангрэнскага радовішча, што ў Ташкенцкай вобласці. Здабыча сыравіны адкрытым спосабам у Ангрэне з глыбінёй залягання вугалю ад 130 да 150 метраў патрабуе перапрацоўкі велізарных аб’ёмаў роскрыву. І каб дабрацца да вугалю, неабходна дзейнічаць правільна – адпрацоўваць разрэз уступамі, выконваючы тэхніку бяспекі, каб пазбегнуць апоўзняў. У такіх складаных горнатэхнічных умовах пры рэжыме работы 24/365 манеўраныя і вынослівыя велікагрузы «БЕЛАЗ» проста незаменныя.

130-тонны «БЕЛАЗ» цалкам загружае экскаватар за некалькі хвілін, і так на працягу ўсёй 12-гадзіннай змены.

«На нашым унікальным радовішчы выкарыстоўваецца тры віды транспарту, што рэдкасць на такіх прадпрыемствах – гэта новыя 130-тонныя «БЕЛАЗы», чыгуначны транспарт, якім мы выкрываем верхнія ўступы, а таксама цыклічна-паточны канвеер»,, – адзначае намеснік генеральнага дырэктара АТ «Узбеквугаль» Аляксандр Карчагін.

На бліжэйшую будучыню вугальшчыкі разрэза «Ангрэнскі» будуюць вельмі амбіцыйныя планы – за тры гады давесці аб’ём здабычы вугалю з цяперашніх 3 млн 700 тысяч тон да 6 млн тон у год. Менавіта столькі якаснага цвёрдага паліва патрабуецца Узбекістану штогод. Ужо ў 2021 годзе ў планах АТ «Узбеквугаль» здабыць на разрэзе 4 млн 500 тысяч тон сыравіны. З ростам аб’ёмаў раскрыўных работ павялічыцца і патрэба ў высокаэфектыўным сучасным абсталяванні, таму працэс мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства працягваецца.

«У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і ў рамках абнаўлення тэхнічнага парку разрэза «Ангрэнскі» былі набыты новыя высокатэхналагічныя самазвалы «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю ад 40 да 130 тон і экскаватары з аб’ёмам каўша да 16 кубічных метраў», – падкрэслівае галоўны механік разрэзу «Ангрэнскі» Абдулхамід Байназаў.

Супрацоўніцтва БЕЛАЗа і горназдабываючых прадпрыемстваў Рэспублікі Узбекістан налічвае не адно дзесяцігоддзе і з’яўляецца ўзаемавыгадным і плённым. На працягу доўгага часу гэтая краіна стабільна ўваходзіць у першую тройку знешнегандлёвых партнёраў Беларускага аўтамабільнага завода. Асноўныя спажыўцы кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» ва Узбекістане – ГП «Наваійскі горна-металургічны камбінат», ААТ «Алмалыкскі горна-металургічны камбінат», АТ «Узбеквугаль», АТ «Узбекгідраэнерга».

Фота / видэа nuz.uz, uzdaily.uz, uznews.uz