0%

Беспілотныя БЕЛАЗы ў сетках 5G

28 мая 2020

Новости

У Хакасіі на разрэзе «Чарнагорскі» (Расійская Федэрацыя) праходзяць выпрабаванні беспілотных БЕЛАЗаў з дапамогай тэхналогіі 5G. У ходзе эксперыменту, які працягнецца некалькі тыдняў, вадзіцелі будуць кіраваць машынамі выдалена.

Выпрабаванні праходзяць на самазвалах БЕЛАЗ-7513R грузападымальнасцю 130 тон. Працягласць фрагмента бесправадной сувязі пятага пакалення складае 1,5 км, сетка цалкам пакрывае маршрут следавання беспілотных машын у вугальным разрэзе «Чарнагорскі».

БЕЛАЗ актыўна ўдзельнічае ў сумесных пілотных праектах па ўкараненні інавацыйных тэхналогій. Гэта спрыяе не толькі пашырэнню мадэльнага раду кар’ернай тэхнікі, што максімальна адпавядае запытам рынка, але і развіццю сучасных тэндэнцый у горназдабываючай галіне.