0%

Бульдозер «БЕЛАЗ»: новае на рынку Манголіі

19 марта 2020

Новости

БЕЛАЗ ажыццявіў адгрузку партыі спецтэхнікі – бульдозера і паліваарашальных машын – у Манголію. І калі кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 220 тон і паліваарашальныя машыны вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода для мангольскіх здабываючых кампаній ужо даўно і добра вядомае абсталяванне, то бульдозеры БЕЛАЗ-78231 на гэты рынак пастаўляюцца ўпершыню.

БЕЛАЗ на мангольскім рынку

На рынку горназдабываючага абсталявання Манголіі БЕЛАЗ працуе вельмі даўно і сур’ёзна. Калі браць апошнія пяць гадоў, то пастаўкі ажыццяўляюцца штогод, прычым вялікімі партыямі (толькі ў мінулым годзе сюды пастаўлена 35 кар’ерных самазвалаў).

На сённяшні дзень у гэтай краіне эксплуатуецца каля дзвюхсот адзінак тэхнікі «БЕЛАЗ». Па водгуках эксплуатацыйнікаў, машыны дэманструюць добрыя паказчыкі прадукцыйнасці і высокі каэфіцыент тэхнічнай гатоўнасці. Гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне парка Белазаўскай тэхнікі ажыццяўляе атэставаны сэрвісны цэнтр і афіцыйны дылер ААТ «БЕЛАЗ» кампанія UNITED BELAZ MACHINERY. Для бесперапыннай работы па заяўках спажыўцоў адгружаецца неабходная колькасць арыгінальных запасных частак.

У планах

Граматная і вывераная работа БЕЛАЗа па пашырэнні кліенцкай базы, умацаванні партнёрскіх адносін, пабудовы стратэгіі прасоўвання свайго прадукту спрыяе захаванню ўстойлівых сувязяў з мангольскім здабываючымі кампаніямі, іх зацікаўленасці і ў далейшым набываць тэхніку «БЕЛАЗ». Зараз разглядаецца пытанне пастаўкі кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 55 да 220 тон: вядуцца перамовы па пастаўцы кар’ернай тэхнікі як непасрэдна з горназдабываючымі кампаніямі, так і з кампаніямі, якія працуюць па схеме аўтсорсінгу. Пры гэтым аб’ём паставак у 2020 годзе можа скласці да 40 машын рознай грузападымальнасці. Таксама ў Манголіі праяўляюць цікавасць і да новых распрацовак БЕЛАЗа кар’ерных самазвалаў на альтэрнатыўных крыніцах энергіі – дызель-тралейвозаў грузападымальнасцю 220 тон.