0%

Імянны «БЕЛАЗ» будзе несці працоўную вахту на разрэзе «Барзасское товарищество» ў Кемераўскай вобласці

7 февраля 2020

Новости

ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і АТ ГД «БЕЛАЗ» прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта па прысваенні імёнаў выдатных людзей кар’ерным самазвалам, запланаваным да ўводу ў эксплуатацыю ў 2020 годзе ў Расійскай Федэрацыі.

7 лютага ў Кемераўскай вобласці на разрэзе «Барзасское товарищество» (АТ «Стройсервис») запушчаныя ў эксплуатацыю новыя самазвалы БЕЛАЗ-75131. Адна з машын – імянная. На 130-тоннік нанесены надпіс «Акадэміку У.В. Ржэўскаму 100 гадоў».

У ліпені 2019 года горнатэхнічная грамадскасць многіх краін адзначыла памятную ў гісторыі горнай справы падзею – 100-годдзе з дня нараджэння выдатнага савецкага вучонага акадэміка Уладзіміра Ржэўскага. Яго ідэі і цяпер ўвасабляюцца ў жыццё. Уладзімір Васільевіч быў ініцыятарам шматлікіх праектаў, адным з якіх стала тэхнічнае пераўзбраенне кар’ераў на базе ўкаранення высокапрадукцыйнага абсталявання, у тым ліку і вялікагрузных самазвалаў вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода.

Новыя беларускія 130-тоннікі набыты АТ «Стройсервис» у рамках рэалізацыі праграмы па тэхпераўзбраенню. Самазвалы БЕЛАЗ-75131 адпавядаюць сусветным стандартам аховы навакольнага асяроддзя, пажарнай бяспекі, абсталяваны камфортнымі працоўнымі месцамі. Плаўны ход, высокая магутнасць, бяспека і манеўранасць робяць працу самазвалаў па-сапраўднаму эфектыўнай.

Імянны 130-тонны кар’ерны самазвал «БЕЛАЗ» выйшаў з цэхаў завода ў снежні 2019 года і папоўніў аўтапарк «Барзасского товарищеста», дзе будзе задзейнічаны на засваенні перспектыўнага ўчастка разрэза.


АТ «Стройсервис» аб’ядноўвае прадпрыемства па здабычы і ўзбагачэнні вугалю, выпуску коксу, збыце прадукцыі на расійскім рынку і на экспарт. У яго склад уваходзяць 8 вуглездабываючых прадпрыемстваў у гарадах Пракоп’еўск, Кісялеўскі, Бялова, Беразоўскі, а таксама Бялоўскім і Гур’еўскім раёнах Кемераўскай вобласці, у Губаху Пермскага краю і адзін з найбуйнейшых металатрэйдэраў Сібірскай федэральнай акругі. Агульная колькасць супрацоўнікаў кампаніі 11 000 чалавек.

Дадзены праект па прысваенні імёнаў выдатных людзей высокатэхналагічнай тэхніцы маркі «БЕЛАЗ» дазволіць адзначыць заслугі тых, хто ўклаў нямала намаганняў у развіццё горнай справы.