0%

«Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі»: Пётр Пархомчык сярод лаўрэатаў бізнес-прэміі

25 ноября 2019

Новости

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў першай бізнес-прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эконамікі» прайшла 22 лістапада ў Мінску. Сярод лепшых кіраўнікоў рэспублікі – генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Пётр Пархомчык. Мэта мерапрыемства – выявіць і паказаць грамадству тых кіраўнікоў, якія здольны забяспечыць эфектыўную працу сваіх кампаній.

Лідар – гэта чалавек, які стварае новую рэчаіснасць і натхняе людзей да яе далучыцца.

На цырымоніі ўзнагароджання было адзначана, што ААТ «БЕЛАЗ» – гэта кампанія, якая будуе свой поспех, абапіраючыся на вопыт і веды мінулых пакаленняў, увасабляючы лепшыя традыцыі ў новых мадэлях тэхнікі.

У мерапрыемстве, арганізатарам якога з’яўляецца УП «Редакция журнала «Дело (Восток+Запад)», прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, дыпламаты, журналісты і грамадскія дзеячы. Сярод шырока вядомых у краіне і за мяжой беларускіх брэндаў былі «БЕЛАЗ», «Могилевлифтмаш», «Гранит», «Лидагропроммаш», «Минский завод гражданской авиации № 407», «Коммунарка», «Спартак», «Витьба», «Брестжилстрой», «Белинвестбанк» і іншыя.

Для ўдзелу ў конкурсе было прынята больш за 350 заявак ад намінантаў. У выніковым спісе засталіся 34 лепшыя кіраўнікі. Вызначаючы пераможцаў, журы конкурсу звяртала ўвагу на экспартаарыентаванасць кампаніі, ацэньвала паказальнікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці.