0%

Клуб аператараў «БЕЛАЗ»: вадзіцельскі батл лепшых белазістаў Стойленскага ГАКа

9 ноября 2020

Новости

Адным з асноўных элементаў эфектыўнай работы кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» з’яўляецца высокі прафесіяналізм аператараў самазвалаў. У гэтым цвёрда ўпэўнены на Стойленскім ГАКе (Група НЛМК, Белгародская вобласць, Расія), белазісты якога нядаўна бліснулі на конкурсе прафмайстэрства.

У відовішчным вадзіцельскім батле сышліся 35 прадстаўнікоў аўтатранспартнага цэха горна-абагачальнага камбіната. На першым этапе спаборніцтваў аператары СГАКа адказвалі на 40 тэарэтычных пытанняў. Па выніках электроннага тэставання ў фінал выйшлі 13 работнікаў камбіната.

Фіналістам конкурсу трэба было прадэманстраваць навыкі кіравання 130-тонным «БЕЛАЗам» на другім практычным этапе: праехаць «змейкай» і заднім ходам заехаць у «гараж» – прастору паміж чатырма стойкамі. У выніку пераможца і прызёры конкурсу атрымалі заслужаныя ўзнагароды – прэміі, дыпломы, памятныя падарункі і значкі «НЛМК PRO».

– Прыемна, што ў ліку пераможцаў у гэтым годзе работнікі, стаж на прадпрыемстве якіх складае два-тры гады. Усе канкурсанты, пераймаючы майстэрства адзін аднаго, могуць удасканальваць свае навыкі і навучыцца новаму. Разам мы – каманда прафесіяналаў, аператараў «БЕЛАЗаў»,/i> – адзначыў начальнік аўтатранспартнага цэха Стойленскага ГАКа Руслан Быстроў.

У мінулым годзе па ініцыятыве ААТ «БЕЛАЗ» створана міжнародная прафесійная супольнасць аператараў кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» – «Клуб аператараў «БЕЛАЗ». Спаборніцтвы белазістаў праходзяць на розных горназдабываючых прадпрыемствах свету і даюць магчымасць аператарам атрымліваць новы вопыт і развівацца ў прафесіі.