0%

«МЫ – гэта БЕЛАЗ, БЕЛАЗ – гэта МЫ»

16 ноября 2020

Новости

Кодэкс карпаратыўнай этыкі прыняты ў ААТ «БЕЛАЗ»

«Кодэкс – важны дакумент, які павінен служыць нам паўсядзённым дапаможнікам. У ім прапісана, што для нас значыць карпаратыўная культура і як мы павінны кіравацца нашымі каштоўнасцямі для прыняцця правільных, важных стратэгічных рашэнняў у інтарэсах Кампаніі. І калі мы будзем прытрымлівацца гэтага кодэкса ў нашым паўсядзённым жыцці, у нашых асабістых паводзінах, мы абаронім нашу галоўную каштоўнасць – рэпутацыю Кампаніі. Кожнае рашэнне, якое прымаецца намі, можа аказаць уплыў на маральны стан работнікаў, на ўспрыманне сусветнымі партнёрамі нашай Кампаніі і на нашы з імі доўгатэрміновыя ўзаемаадносіны. Усё гэта ўплывае на дабрабыт як Кампаніі ў цэлым, так і на дабрабыт кожнага з нас», – гаворыцца ў звароце генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» Сяргея Нікіфаровіча. – Сёння мы нясем велізарную адказнасць за нашу рэпутацыю і культуру, якую стварылі папярэднія пакаленні Кампаніі, і на нас ляжыць вялікая адказнасць за яе памнажэнне».

ШТО ТАКОЕ КОДЭКС?
У эканамічным паняцці гэта комплекс пэўных маральных нормаў у калектыве, якіх павінны прытрымлівацца ўсе супрацоўнікі прадпрыемства падчас працы і за межамі прадпрыемства. Кодэксы кампаній істотна адрозніваюцца і кожны па-свойму ўнікальны.
Галоўнай задачай стварэння кодэкса карпаратыўнай этыкі з’яўляецца фарміраванне станоўчых адносін да кампаніі ў грамадстве. Іншай, не менш важнай задачай такога дакумента з’яўляецца дапамога кожнаму супрацоўніку ў калектыве ў рамках фарміравання «правільных» паводзінаў у адносінах да калег і партнёраў.

Кодэкс карпаратыўнай этыкі вырашае адразу некалькі задач: кіраўнічую, рэпутацыйную і карпаратыўную.
Кіраўнічая: дасягаецца эфектыўнасць кіравання калектывам ў цэлым. Калі супрацоўнікі ведаюць, што і як трэба рабіць, прытрымліваюцца адзіных правіл і стандартаў, кіраваць такой кампаніяй нашмат прасцей, чым той, дзе пануе хаос, разброд і хістанні.
Рэпутацыйная: ствараецца станоўчы імідж кампаніі шляхам фарміравання даверных адносінаў да яе звонку. Гэтаму спрыяе стабільнасць у калектыве, агульнасць ідэй, выкананне партнёрскіх абавязацельстваў, гарантаваная якасць прадукцыі і т.п. Гэта значыць, усё тое, што працуе на рэпутацыю прадпрыемства як надзейнага дзелавога і сацыяльнага партнёра.
Карпаратыўная: кожны работнік ясна разумее, што сабой уяўляе кампанія, у якой ён працуе, якія яе асноўныя каштоўнасці, традыцыі, задачы і мэты і чаго кіраўніцтва чакае ад кожнага свайго супрацоўніка. Акрамя таго, кодэкс закліканы быць тым дакументам, што дапаможа новым супрацоўнікам зразумець, у які калектыў яны прыходзяць, якімі этычнымі нормамі неабходна кіравацца ў зносінах з новымі калегамі. Кодэксам прапісваюцца паводзіны супрацоўнікаў пры ўзнікненні спрэчных міжасобасных пытанняў.

Нормы кодэкса абавязковыя для ўсіх. Арыенціры і каштоўнасці прадпрыемства, адзіныя правілы і стандарты паводзін у паўсядзённай працы, адлюстраваныя ў кодэксе карпаратыўнай этыкі, патрабуюць ад кожнага работніка ўсвядомленай актыўнасці і ініцыятывы. Кодэкс з’яўляецца ўнутраным дакументам, абавязковым для выканання кожным кіраўніком і работнікам. Прытрымліванне гэтых правіл і стандартаў дазваляе калектыву заставацца камандай прафесіяналаў, аб’яднаных агульнымі мэтамі, культурай паводзін і традыцыямі, а таксама дапаможа падтрымліваць на належным узроўні паразуменне як у калектыве, так і з дзелавымі партнёрамі.