0%

На «БЕЛАЗах» – да працоўных вяршыняў

27 марта 2020

Новости

Высокая прадукцыйнасць беларускіх кар’ерных самазвалаў, лёгкасць у кіраванні, сучасныя канструктарскія новаўвядзенні, якія робяць працу аператара прыемнай і камфортнай, спрыяюць эфектыўнай працы вадзіцеляў-аператараў у розных кутках свету.

Экіпажы «БЕЛАЗаў» нязменна выконваюць мэтавыя паказчыкі, уваходзяць у лік пераможцаў і прызёраў вытворчых спаборніцтваў у сваіх кампаніях.

На вуглездабываючых прадпрыемствах ААТ «Стройсервис», аднаго з найбуйнейшых у Расіі спажыўцоў тэхнікі «БЕЛАЗ», прайшлі ўрачыстыя сходы, на якіх ўшаноўвалі пераможцаў галоўнага карпаратыўнага конкурсу «За высокапрадукцыйную і бяспечную працу» па выніках чацвёртага квартала 2019 года.

На разрэзе «Барзасское товарищество» сярод лепшых экіпажаў самазвала БЕЛАЗ-75131 № 3892 Яўгена Кобкі.

На разрэзе «Шастакі» ў ліку ўзнагароджаных – экіпаж самазвала БЕЛАЗ-7555
№ 1730 Аляксандра Бычкова.

Пераходны кубак у галоўнай намінацыі «Лепшае прадпрыемства» ў бліжэйшыя тры месяцы будзе «прапісаны» на разрэзе «Березовский». Калектыў разрэза стаў абсалютным лідарам конкурсу за стабільную і безаварыйную працу, высокую прадукцыйнасць работы і перавыкананне вытворчага плана.

А ў працоўнай «спрэчцы» лепшых з лепшых Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі (СВЭК) сярод экіпажаў кар’ерных аўтасамазвалаў грузападымальнасцю 220 тон першае месца заняў экіпаж БЕЛАЗ-7530 на чале з Аляксандрам Семідоцкім («Восточно-Бейский разрез»), які па выніках 2019 года забяспечыў выкананне грузаперавозак у аб’ёме амаль 13 мільёнаў тона-кіламетраў.

Мэтавыя паказчыкі пры вызначэнні пераможцаў арыентаваны на сусветны ўзровень прадукцыйнасці самазвалаў, да ўдзельнікаў спаборніцтваў нязменна прад’яўляюцца самыя высокія патрабаванні па бяспечным вядзенні работ і ў лік пераможцаў уваходзяць толькі тыя, хто ўмее працаваць бяспечна і эфектыўна.

Выбіраючы «БЕЛАЗ», горназдабытчыкі могуць быць упэўненыя ў высокай прадукцыйнасці працы.

Віншуем лідараў галоўнага вытворчага конкурсу з заслужанымі ўзнагародамі, жадаем калектывам усіх прадпрыемстваў высокапрадукцыйнай і бяспечнай працы, поспехаў, дабрабыту і новых дасягненняў!

⃰ Источники: www.suek.ru, www.stroyservis.com