0%

Шматвектарнасць знешнегандлёвага партнёрства БЕЛАЗа

27 июля 2020

Новости

Для геаграфіі знешнегандлёвай дзейнасці ААТ «БЕЛАЗ» стабільна ўласцівыя міжкантынентальны ўзровень і ярка выяўленая шматвектарная накіраванасць.

У першым паўгоддзі 2020 года БЕЛАЗ меў знешнегандлёвыя адносіны з партнёрамі з 37 дзяржаў свету. Першая пяцёрка краін па ўдзельнай вазе ў знешнегандлёвым абароце (экспарт + імпарт), на які прыпадае 82,7 % ад абароту, выглядае так:

1. Расія – 48,5 %.
2. Індыя – 17,0 %.
3. Вялікабрытанія – 6,0 %.
4. Манголія – 5,7 %.
5. Украіна – 5,5 %.

Сярод іншых краін, дзе ў БЕЛАЗа ёсць знешнегандлёвыя партнёры, можна вылучыць ЗША, Узбекістан, Казахстан, Грузію. У рамках актыўнай кампаніі па выхадзе і замацаванні на новых рынках збыту маркетынгавай службай БЕЛАЗ вядзецца мэтанакіраваная праца па павелічэнні рэалізацыі прадукцыі па ўсім свеце.

Якасныя вынікі знешнегандлёвага партнёрства дасягаюцца дзякуючы:

• гнуткаму і аператыўнаму рэагаванню на запыты кліентаў;
• поўнаму сэрвіснаму суправаджэнню прадукту, што выпускае прадпрыемства;
• далейшаму развіццю фірменнага сэрвісу;
• стратэгічнаму партнёрству і навукова-тэхнічнаму ўзаемадзеянню.

БЕЛАЗ адкрыты для супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў, якія дазваляюць партнёрам кампаніі дасягаць высокіх паказчыкаў пры выкарыстанні тэхнікі «БЕЛАЗ».