0%

Творчы поспех: «Навіны БелАЗа» – лепшае галіновае выданне Міншчыны

2 июня 2020

Новости

Шматтыражка ААТ «БЕЛАЗ» чарговы раз пацвердзіла высокі статус аднаго з лепшых карпаратыўных выданняў Мінскай вобласці – газета «Навіны БелАЗа» прызнана пераможцам абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі «Лепшае галіновае выданне».

Калектыў рэдакцыі газеты «Навіны БелАЗа» эфектыўна працуе над павышэннем якасці зместу і вонкавага выгляду газеты з улікам патрабаванняў сучаснай медыяпрасторы. Сёння жыццё насычана інфармацыяй, чытачы маюць магчымасць атрымаць яе з вялікай колькасці крыніц – як друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, так і інтэрнэт-рэсурсаў. Ідучы следам за часам, калектыў рэдакцыі рэалізуе свае новыя праекты, у тым ліку цесна інтэграваныя з сайтам прадпрыемства і сацыяльнымі сеткамі.

Арганізатарам творчага батла выступае Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Конкурс, які праводзіцца з 2004 года і традыцыйна праходзіць напярэдадні Дня друку, арыентаваны ў першую чаргу на актывізацыю працы СМІ па ўсебаковаму і аб’ектыўнаму інфармаванню насельніцтва пра падзеі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця, у тым ліку і ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт. А таксама накіраваны на падтрымку прафесійнай дзейнасці журналістаў у Мінскай вобласці.

Віншуем калектыў газеты з заслужанай перамогай у абласным конкурсе!
Так трымаць! Працягвайце тварыць і ўдасканальвацца!