0%

Нікіфаровіч Сяргей Алегавіч, дырэктар ААТ «Кузлітмаш»

Завод «Кузлітмаш» быў заснаваны ў 1971 годзе. З 2011 года ўваходзіць у склад ПА «БелАЗ». У 2012 годзе ўвайшоў у склад холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

ААТ «Кузлітмаш» з’яўляецца вядучым станкабудаўнічым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь. Добра вядомае ў краінах СНД як вытворца кавальска-прэсавага і ліцейнага абсталявання, сельскагаспадарчай (глебаапрацоўчай) тэхнікі.

Асноўныя віды прадукцыі:

Кавальска-прэсавае абсталяванне: прэсы лістагібачныя (крывашыпныя, гідраўлічныя, пнеўматычныя, з паваротнай гібачнай бэлькай), крывашыпна-каленныя чаканачныя і для халоднага выціскання металу, аднакрывашыпныя лісташтамповачныя і абразныя, кантаабрубныя, гідраўлічныя аднастоечныя, нажніцы для рэзкі ліставога и фасоннага пракату, трубагібы, комплексы абсталявання (міні-заводы) для вытворчасці сеткі з квадратнымі ячэйкамі са стальнога рыфлёнага дроту.

Тэхналагічнае абсталяванне для ліцейных вытворчасцяў: фармовачныя машыны і аўтаматычныя фармовачныя лініі, машыны какільныя і стрыжнёвыя, абсталяванне для падрыхтоўкі і прыгатавання фармовачных матэрыялаў, абсталявання для ачысткі і зачысткі адліўкі, апокі ліцейныя і інш.

Сельскагаспадарчая (глебаапрацоўчая) тэхніка: плугі балотныя.

Падрабязней з прадукцыяй можна азнаёміцца на сайце ААТ «Кузлітмаш».

Кантакты

Дырэктар - Нікіфаровіч Сяргей (сакратар)

+375 (165) 37 13 80

факс (приемная)

+375 (165) 37 14 25

Галоўны інжынер - Сабаткоўскі Іван Віктаравіч

+375 (165) 37 14 25

Галоўны канструктар - Салдаценкаў Віктар Іванавіч

+375 (165) 37 14 31

Аддзел продажу – намеснік начальніка аддзела Сапега Ирына Паўлаўна

+375 (165) 37 14 16,  +375 (165) 37 14 26

Юрыдычны / паштовы адрас:

225710 г. Пінск, пр-т Жалтоўскаго, 109,

e-mail: office@kuzlitmash.by