0%

Запрашаем наведаць вядомы ва ўсім свеце брэнд – Беларускі аўтамабільны завод, дзе нараджаюцца сучасныя гіганты!

Апошнія навіны

ААТ «БЕЛАЗ» у ліку галоўных лаўрэатаў турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь-2020»

Праект прамысловага турызму «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі», які рэалізуецца на Беларускім аўтамабільным заводзе, адзначаны Нацыянальным агенцтвам па турызме Рэспублікі Беларусь як лепшы турыстычны праект краіны па выніках XVIII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».

Читать

Бяспечны турызм

Сёння ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі здароўе гасцей, якія наведваюць наша прадпрыемства ў рамках праекта прамысловага турызму, з'яўляецца прыярытэтным. Для бяспекі турыстаў у экскурсійныя праграмы ўключаны важныя элементы, якія дазваляюць выконваць меры прафілактыкі, неабходныя для абароны ад інфекцыі.

Читать

БЕЛАЗ наведаў вядомы акцёр Максім Радугін

6 кастрычніка БЕЛАЗ наведаў вядомы акцёр Максім Радугін.

Читать
75710(баннер)+-01.jpg

БЕЛАЗ быў першым у машынабудаўнічай галіне краіны, хто адчыніў дзверы турыстам!
З 15 ліпеня 2015 года на прадпрыемстве пачалі рэалізацыю праекта прамысловага турызму «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі». За гэты час прадпрыемства наведалі больш за 100 тысяч чалавек. Гэта грамадзяне больш чым 20 краін свету.

СЁННЯ МЫ РАДЫ ПРАПАНАВАЦЬ ВАМ НАСТУПНЫЯ ПАСЛУГІ:

Экскурсійнае суправаджэнне дзяцей і дарослых, замежных грамадзян (зборныя і індывідуальныя экскурсіі як для прыватных асоб, так і для арганізаваных груп). У музеі працоўнай славы вы азнаёміцеся з гісторыяй стварэння Беларускага аўтамабільнага завода, якая бярэ свой пачатак з 1958 года.

Праедзецеся па тэрыторыі нашага прадпрыемства на электробусе і зможаце на свае вочы ўбачыць, як збіраюцца кар’ерныя самазвалы з сусветным імем «БЕЛАЗ».

У цэху вытворчасці звышцяжкіх машын (ВЗЦМ) вам раскажуць, як ажыццяўляецца зборка самага вялікага кар’ернага самазвала ў свеце грузападымальнасцю 450 тон.

Асаблівае захапленне ў гасцей прадпрыемства выклікае наведванне выставы ўзораў кар’ернай тэхнікі – ад «малых» да «волатаў». Вы пабываеце на пастаянна дзеючай выставачнай пляцоўцы кар’ернай тэхнікі, зможаце падняцца на к/з «БЕЛАЗ» і зрабіць фота на памяць.

Па жаданні вы зможаце праехацца на кар’ерным самазвале па выпрабавальным палігоне. Заказаць падарачны сертыфікат на гэтую паслугу. 

Асвоіць першапачатковы курс ваджэння кар’ернага самазвала на дынамічным трэнажоры.

Для спецыялізаваных груп могуць арганізоўвацца заняткі-семінары па машынабудаўнічай тэматыцы і менеджменце ў машынабудаўнічай галіне.

Таксама ў канцы экскурсіі кожнага госця нашага прадпрыемства чакае сюрпрыз.

Экскурсійныя туры складзеныя такім чынам, каб яны насілі не толькі пазнавальны і азнаямленчы характар, але і прафарыентацыйны, у залежнасці ад складу групы і індывідуальных пажаданняў і запытаў наведвальнікаў.

Прамысловы турызм на прадпрыемстве развіваецца і спрыяе ўмацаванню рэпутацыі і іміджу кампаніі, паколькі адкрытасць перад спажыўцом (партнёрам, інвестарам, канкурэнтам) азначае дэманстрацыю сумленнасці і ўпэўненасць у сваіх тэхналогіях.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА НАС У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

face-logo.pngin-logo.pngok-logo.pngvk-logo.pngyout-logo.png


ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ

bus.png
Маршрутнае таксі: г. Мінск, прыпынак Станцыя метро «Усход», арыенцір магазін DANA MOLL, кірунак Мінск-Жодзіна,
да аўтастанцыі г. Жодзіна

train.png
Ж/Д: станцыя Інстытут Культуры ці Мінск-Усходні, кірунак Жодзіна, да станцыі Жодзіна-Паўднёвае

air-freight.png
Трансферам з міжнароднага аэрапорта «Мінск» да Жодзіна

car.png
На машыне па трасе М-1 кірунак Жодзіна

Чакаем ВАС па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Жодзіна, вул. 40 год Кастрычніка, 4

РЭКВІЗІТЫ:

у ААТ «БПС-Сбербанк» у беларускіх рублях: ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», 222161, Мінская вобл., г. Жодзіна, 40 год Кастрычніка, 4 УНП 600038906 Дадатковы офіс №501 Жодзіна ААТ «БПС-СБЕРБАНК », Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. 50 год Кастрычніка, 33а BIC SWIFT: BPSBBY2X Лік IBAN: BY56 BPSB 3012 1430 6602 8933 0000
Спосабы аплаты:
• наяўнымі грашыма;
• пластыкавымі банкаўскімі картамі;
• безнаяўным разлікам (дагавор).