БЕЛАЗ пашырае сваю прысутнасць на Балканскім паўвостраве

5 декабря 2019

Новости

Чатыры кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75581 грузапад’ёмнасцю 90 тон і запасныя часткі да іх будуць пастаўлены на Балканскі паўвостраў згодна з кантрактам, падпісаным на Беларуска-Сербскім бізнес-форуме, які праходзіў у межах візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Сербію.

Падобныя бізнес-пляцоўкі – цудоўная магчымасць для правядзення перамоваў з дзеючымі і патэнцыйнымі партнёрамі. Так, генеральны дырэктар ААТ “БЕЛАЗ” Пётр Пархомчык правёў перамовы з кіраўніцтвам буйнейшых горназдабываючых кампаній Босніі і Герцагавіны, вынікам якіх стала ўзгадненне паставак на 2020 год.