БЕЛАЗ удастоены ганаровай граматы Нацыянальнага сходу

28 ноября 2019

Новости

ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі нашай краіны.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 27 лістапада на пасяджэнні назіральнага савета ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». Старшыня назіральнага савета і глава Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч уручыў ганаровую ўзнагароду генеральнаму дырэктару Беларускага аўтамабільнага завода Пятру Пархомчыку.

У працы пасяджэння назіральнага савета ААТ «БЕЛАЗ» прынялі ўдзел члены назіральнага савета і кіравання акцыянернага таварыства, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і асноўных банкаў, якія абслугоўваюць прадпрыемства, – ААТ «БПС-Сбербанк» і ААТ «АСБ Беларусбанк», кіраўнікі структурных падраздзяленняў завода, адказныя за падрыхтоўку пытанняў павесткі дня і іншыя запрошаныя асобы.

Савет заслухаў справаздачу генеральнага дырэктара аб выніках працы холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» за 9 месяцаў бягучага года, а таксама прагноз выканання паказчыкаў за 2019 год у цэлым і прыняў шэраг важных рашэнняў па актуальных пытаннях фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «БЕЛАЗ».