Сервіснае забеспячэнне тэхнікі – абавязковая ўмова развіцця

29 ноября 2019

Новости

На базе разрэза «Берёзовский» (ОАО «Стройсервис») прайшоў усерасійскі форум па фірменнаму сервісу БЕЛАЗ.

Гэта першае падобнае мерапрыемства для Кузбаса, для ўдзелу ў якім сабраліся прадстаўнікі Беларускага аўтамабільнага завода, аўтаўпраўленняў горназдабываючых кампаній з Хакасіі, Краснаярскага краю, Новасібірскай вобласці, Чалябінска і Магнітагорска. На форуме абмяркоўваліся пытанні павелічэння прадукцыйнасці кар’ерных самазвалаў і павышэння экалагічных патрабаванняў да іх.

– Кузбас з’яўляецца для нас ключавым рынкам, і было б няправільна з нашага боку абмяжоўвацца пастаўкамі машын і запасных частак,– сказаў, выступаючы на форуме, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» па якасці і стандартызацыі вытворчасці Сяргей Лесін. – Таму мы пачалі тут будаўніцтва буйнога сервіснага цэнтра, адкрыццё якога намечана на чэрвень 2020 года.

Будаўніцтва буйнога сервіснага цэнтра вядзецца на тэрыторыі Бялоўскага раёна Кемераўскай вобласці. Агульны аб’ём інвестыцый у праект ацэньваецца ў памеры не менш за 700 мільёнаў расійскіх рублёў.

На прыкладзе разрэза «Берёзовский» удзельнікам форуму паказалі, як можна павысіць эфектыўнасць горнатранспартнага абсталявання. Тут у ліпені 2018 года быў адкрыты цэнтр па рамонце і абслугоўванні кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ». У сучасным рамонтным боксе цэнтра і прайшла практычная частка форуму. З дапамогай спецыяльнай тэхнікі ўдзельнікам паказалі, як хутка і якасна праводзіць тэхнічнае абслугоўванне кар’ерных самазвалаў у палявых умовах. Такая аперацыя істотна скарачае час прастою машын, павышаючы эфектыўнасць выкарыстання тэхналагічнага транспарту.

Развіццё фірмовага сервісу ў месцах эксплуатацыі тэхнікі з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў БЕЛАЗа. У 2017 годзе на прадпрыемстве была прынята праграма па стварэнні на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі цэнтраў тэхнічнай падтрымкі спажыўцоў тэхнікі «БЕЛАЗ». У дадзены момант рэалізацыя гэтай праграмы знаходзіцца ў актыўнай фазе, і з лістапада 2017 года цэнтры тэхнічнай падтрымкі «БЕЛАЗ» адкрытыя ў такіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, як п. Беркакіт Рэспублікі Саха (Якутыя), г. Губкіне Белгарадскай вобласці, г. Бярозаўскім Свярдлоўскай вобласці, г. Углягорску на в. Сахалін, г. Абакане Рэспублікі Хакасія.

14.pngДзейнасць цэнтраў тэхнічнай падтрымкі накіравана на выкананне наступных задач:

– капітальны рамонт вузлоў і агрэгатаў кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ»;
– забеспячэнне спажыўцоў шырокім асартыментам арыгінальных запасных частак;
– транспартную апрацоўку грузаў, дастаўку запасных частак да канцавога спажыўца;
– захаванне, рамонт і абслугоўванне камплектуючых «БЕЛАЗ»;
– падрыхтоўку вадзіцеляў і тэхнічнага персаналу эксплуатуючых арганізацый.