У поспеху ёсць лепта «БЕЛАЗаў»

18 ноября 2019

Новости

Разрэз «Тугнуйский» Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі ўпершыню ў гісторыі дасягнуў аб’ёмаў сутачнай адгрузкі ў 520 вагонаў вугалю пры норме ў 446 вагонаў. У гэтым поспеху ёсць і ўклад «БЕЛАЗаў», таму што перавозка горнай масы на гэтым разрэзе ў рэжыме 24/7 ажыццяўляецца ў тым ліку і высокапрадукцыйнымі самазваламі беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі.

Самазвалы БЕЛАЗ-75306 грузапад’ёмнасцю 220 тон на разрэзе «Тугнуйский»

Парк тэхнікі «БЕЛАЗ» на «Тугнуйском» самы вялікі ў СВЭК. Толькі ў гэтым годзе горназдабытчыкамі было закуплена 30 адзінак кар’ернай тэхнікі: самазвалы БЕЛАЗ-75306 грузапад’ёмнасцю 220 тон и 110-тонныя БЕЛАЗ-75135, а таксама паліваарашальная машына (ПАМ) БЕЛАЗ-76135. Дарэчы, гэтая машына ўжо трэцяя такога тыпу на прадпрыемствах СВЭК: у 2016 годзе ПАМ набыў разрэз «Черногорский» («СУЭК-Хакасия»), а ў 2018-м – разрэз «Заречный» («СУЭК-Кузбасс»).

У кастрычніку ў адрас разрэза «Тугнуйский» была адгружана партыя з адзінаццаці БЕЛАЗ-75131 грузапад’ёмнасцю 130 тон, якія зараз знаходзяцца ў працэсе зборкі і мантажу.

Разрэз «Тугнуйский» шырока вядомы сваімі вытворчымі дасягненнямі, у яго скарбонцы цэлая серыя рэкордаў агульнарасійскага і сусветнага ўзроўню, у чым, несумненна, ёсць і лепта «БЕЛАЗаў».