0%

«БЕЛАЗ» на будаўніцтве першай ГЭС Прыамур’я

27 ноября 2020

Новости

45-гадовы юбілей з дня запуску ў эксплуатацыю адзначае 27 лістапада Зейская ГЭС у Амурскай вобласці. Ударнае будаўніцтва першай гідраэлектрастанцыі на Далёкім Усходзе – яшчэ адна слаўная старонка ў гісторыі першынцаў Беларускага аўтамабільнага завода – 27-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-540.

Усесаюзная камсамольская будоўля Зейскай ГЭС пачалася ў лютым 1964 года ва ўмовах штогадовых паводак і суровага клімату. У будаўніцтве без перабольшвання ўдзельнічала ўся краіна. Ленінград распрацоўваў і вырабляў турбіны і генератары, Запарожжа – трансфарматары, з Чалябінска паступалі бульдозеры, са Свярдлоўска і Варонежа – экскаватары, з Жодзіна – магутныя «БЕЛАЗы» грузападымальнасцю 27 тон.

У студзені 1970-га гідрабудаўнікі паклалі першы кубаметр бетону ў будучую самую высокую плаціну краіны, а ў кастрычніку 1972 года гружаныя шматтоннымі каменнымі наваламі «БЕЛАЗы» датэрмінова перакрылі наравісты прыток Амура – таёжную раку Зею (у перакладзе з эвенкійскага – «лязо нажа»).

Трое сутак беларускія самазвалы-волаты дастаўлялі грунт і камяні для завяршэння ўладкавання дамбы, перагарадзіўшы шлях вадзе ў 400-метровым рэчышчы Зейскіх Варот. Апошнія метры прыроднага рэчышча ракі былі зачыненыя ў 12 гадзін 30 хвілін 13 кастрычніка 1972 года.

Відэахроніка будаўніцтва Зейскай ГЭС

Праз тры гады з выпрацоўкі першых кілават на Зейскім гідравузле, 27 лістапада 1975 г., пачалася гісторыя вялікай гідраэнергетыкі далёкаўсходняга рэгіёну. Зейская ГЭС стала магутнай энергетычнай асновай Прыамур’я, базай развіцця электраметалургіі і машынабудавання гэтага сібірскага рэгіёну.

І зараз Зейская ГЭС (філіял ПАТ «РусГідра») з’яўляецца адным з флагманаў гідраэнергетыкі Далёкага Усходу Расіі, адначасова абараняючы Прыамур’е ад паводак. За гады эксплуатацыі плацінай ГЭС вышынёй 115 м і даўжынёй 714 м папярэджана 14 вялікіх паводак.

Фото zges.rushydro.ru, геоамур.рф, architectureguru.ru Видео ютуб-каналов «Дальневосточная Студия кинохроники» и RusHydro