0%

Абраны новы кіраўнік наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ»

12 марта 2020

Новости

11 сакавіка на прадпрыемстве адбылося пазачарговае пасяджэнне наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ», падчас якога старшынёй савета абраны міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Чарвякоў.

Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Чарвякова сустракаюць Пётр Пархомчык, генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ», і Ігар Барушка, начальнік упраўлення аўтамабільнага машынабудавання і металургіі Міністэрства прамысловасці

У рабоце пасяджэння прымалі ўдзел члены наглядальнага савета і праўлення ААТ «БЕЛАЗ», а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў, адказныя за падрыхтоўку пытанняў парадку дня.

У ходзе пасяджэння разгледжаны план арганізацыі працы наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ» на 2020 год і іншыя актуальныя пытанні.