0%

002-phone.png

Запрашаем наведаць вядомы ва ўсім свеце брэнд – Беларускі аўтамабільны завод, дзе нараджаюцца сучасныя гіганты!

Последние новости

Дарыце радасць з БЕЛАЗам: Дзень святога Валянціна ў свеце вялікіх машын

Фотарамкі, плюшавыя мішкі і шакаладныя сэрцайкі ўжо наўрад ці каго здзівяць на Дзень святога Валянціна. Зараз у хаду незвычайныя падарункі. Напрыклад, 14 лютага можна цікава правесці на БЕЛАЗе. І гэтай магчымасцю сёння скарысталіся тыя, хто загадзя прадумаў, як здзівіць сваю другую палавінку ў дзень, напоўнены рамантыкай і ноткамі пяшчоты і цяпла. Вось як гэта было...

Читать

Павезці з сабой часцінку «БЕЛАЗа» ў сэрцы ... і не толькі

Супрацоўнікі турфірм Беларусі «прадэгуставалі» «Падарожжа ў свет вялікіх машын. GASTROFEST BELAZ.BY»

Читать

«Падарожжа ў свет вялікіх машын. GASTROFEST BELAZ.BY»

Прапануем Вам інавацыйную версію праекта прамысловага турызму

Читать

Таццянін дзень адсвяткавалі разам з БЕЛАЗам

25 студзеня блізкае знаёмства з сусветна вядомым брэндам Беларусі – БЕЛАЗам адбылося ў работнікаў Пухавіцкага міжраённага аддзялення «Энергазбыту» РУП «Мінскэнерга». Прыемным сюрпрызам для Мар’інагорскіх энергетыкаў стала акцыя да Таццянінага дня ад арганізатараў шырокай экскурсійнай праграмы на Беларускім аўтамабільным заводзе: асаблівай увагай карысталіся госці з выдатным імем – Таццяна.

Читать
75710(баннер)+-01.jpg

БЕЛАЗ быў першым у машынабудаўнічай галіне краіны, хто адчыніў дзверы турыстам!
З 15 ліпеня 2015 года на прадпрыемстве пачалі рэалізацыю праекта прамысловага турызму «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі». За гэты час прадпрыемства наведалі больш за 100 тысяч чалавек. Гэта грамадзяне больш чым 20 краін свету.

ДЛЯ ЗАПІСУ НА ЭКСКУРСІІ З НАМІ МОЖНА ЗВЯЗАЦЦА

002-phone.png

(стацыянарны) + 375 1775 2 72 72
(мабільны) + 375 44 566 04 72

time.png

Штодня па папярэднім запісе
Працягласць экскурсіі 1,5–2 гадзіны

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА НАС У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

face-logo.pngok-logo.pngvk-logo.pngyout-logo.png

СЁННЯ МЫ РАДЫ ПРАПАНАВАЦЬ ВАМ НАСТУПНЫЯ ПАСЛУГІ:

Экскурсійнае суправаджэнне дзяцей і дарослых, замежных грамадзян (зборныя і індывідуальныя экскурсіі як для прыватных асоб, так і для арганізаваных груп). У музеі працоўнай славы вы азнаёміцеся з гісторыяй стварэння Беларускага аўтамабільнага завода, якая бярэ свой пачатак з 1958 года.

Праедзецеся па тэрыторыі нашага прадпрыемства на электробусе і зможаце на свае вочы ўбачыць, як збіраюцца кар’ерныя самазвалы з сусветным імем «БЕЛАЗ».

У цэху вытворчасці звышцяжкіх машын (ВЗЦМ) вам раскажуць, як ажыццяўляецца зборка самага вялікага кар’ернага самазвала ў свеце грузападымальнасцю 450 тон.

Асаблівае захапленне ў гасцей прадпрыемства выклікае наведванне выставы ўзораў кар’ернай тэхнікі – ад «малых» да «волатаў». Вы пабываеце на пастаянна дзеючай выставачнай пляцоўцы кар’ернай тэхнікі, зможаце падняцца на к/з «БЕЛАЗ» і зрабіць фота на памяць.

Па жаданні вы зможаце праехацца на кар’ерным самазвале па выпрабавальным палігоне. Заказаць падарачны сертыфікат на гэтую паслугу. 

Асвоіць першапачатковы курс ваджэння кар’ернага самазвала на дынамічным трэнажоры.

Для спецыялізаваных груп могуць арганізоўвацца заняткі-семінары па машынабудаўнічай тэматыцы і менеджменце ў машынабудаўнічай галіне.

Таксама ў канцы экскурсіі кожнага госця нашага прадпрыемства чакае сюрпрыз.

Экскурсійныя туры складзеныя такім чынам, каб яны насілі не толькі пазнавальны і азнаямленчы характар, але і прафарыентацыйны, у залежнасці ад складу групы і індывідуальных пажаданняў і запытаў наведвальнікаў.

5 ПРЫЧЫН НАВЕДАЦЬ БЕЛАЗ!

Экскурсія на БЕЛАЗ – гэта магчымасць:
– на свае вочы ўбачыць унікальныя па сваіх магчымасцях і памерах машыны
– пазнаёміцца з тонкасцямі вытворчасці тэхнікі сусветнага ўзроўню
– зрабіць памятнае фота на фоне БЕЛАЗ-75710, самага вялікага кар’ернага самазвала ў свеце, занесенага ў Кнігу рэкордаў Гінеса
– праехаць на кар’ерным самазвале вялікай грузападымальнасці
– набыць падарачны сертыфікат (на наведванне БЕЛАЗа і пракат на кар’ерніку) для сваіх блізкіх, калег і сяброў

Прамысловы турызм на прадпрыемстве развіваецца і спрыяе ўмацаванню рэпутацыі і іміджу кампаніі, паколькі адкрытасць перад спажыўцом (партнёрам, інвестарам, канкурэнтам) азначае дэманстрацыю сумленнасці і ўпэўненасць у сваіх тэхналогіях.

ДЛЯ ЗАПІСУ НА ЭКСКУРСІІ З НАМІ МОЖНА ЗВЯЗАЦЦА

002-phone.png

(стацыянарны) + 375 1775 2 72 72
(мабільны) + 375 44 566 04 72

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА НАС У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

face-logo.pngin-logo.pngok-logo.pngvk-logo.pngyout-logo.png


ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ

bus.png
Маршрутнае таксі: г. Мінск, прыпынак Станцыя метро «Усход», арыенцір магазін DANA MOLL, кірунак Мінск-Жодзіна,
да аўтастанцыі г. Жодзіна

train.png
Ж/Д: станцыя Інстытут Культуры ці Мінск-Усходні, кірунак Жодзіна, да станцыі Жодзіна-Паўднёвае

air-freight.png
Трансферам з міжнароднага аэрапорта «Мінск» да Жодзіна

car.png
На машыне па трасе М-1 кірунак Жодзіна

Чакаем ВАС па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Жодзіна, вул. 40 год Кастрычніка, 4

Запісацца на экскурсію можна па тэлефонах:
+ 375 1775 2 72 72
+ 375 44 566 04 72
або па электроннай пошце: tur@belaz.minsk.by

РЭКВІЗІТЫ:

у ААТ «БПС-Сбербанк» у беларускіх рублях: ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», 222161, Мінская вобл., г. Жодзіна, 40 год Кастрычніка, 4 УНП 600038906 Дадатковы офіс №501 Жодзіна ААТ «БПС-СБЕРБАНК », Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. 50 год Кастрычніка, 33а BIC SWIFT: BPSBBY2X Лік IBAN: BY56 BPSB 3012 1430 6602 8933 0000
Спосабы аплаты:
• наяўнымі грашыма;
• пластыкавымі банкаўскімі картамі;
• безнаяўным разлікам (дагавор).