0%

БЕЛАЗ і галоўная тэхнічная ВНУ Кузбаса працягнуць супрацоўніцтва

12 ноября 2020

Новости

Сустрэча генеральнага дырэктара БЕЛАЗа і кіраўніцтва Кузбаскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася 11 лістапада ў сценах вядомай кузні кадраў для вугальнай галіны рэгіёну. Удзельнікі дэлегацыі абмеркавалі з рэктаратам ВНУ перспектывы далейшага супрацоўніцтва. На працягу бліжэйшых тыдняў будзе складзена дарожная карта сумеснай працы.

«Гістарычна склалася, што Кузбас – асноўны спажывец нашай тэхнікі. Тут выкарыстоўваецца вялікая частка самазвалаў «БЕЛАЗ». Нас звязваюць не толькі сяброўскія адносіны, але ўжо, пэўна, роднасныя. Таму пабываць у гэтым рэгіёне і пазнаёміцца са стратэгічнымі партнёрамі – гэта мая асноўная задача», – адзначыў Сяргей Нікіфаровіч, генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ».

«Вядома, практыка будзе працягнутая. БЕЛАЗ пацвердзіў сваю зацікаўленасць, і мы гатовыя адпраўляць студэнтаў, каб яны атрымлівалі практычныя навыкі на прадпрыемствах і ў сэрвісным цэнтры ў Бялова. Мы, у сваю чаргу, таксама зацікаўленыя ў працягу супрацоўніцтва і яго далейшым развіцці. Мы павінны рыхтаваць кадры па-новаму: каб студэнты валодалі IT-тэхналогіямі і разумелі, што такое лічбавая вытворчасць», – адзначыў Аляксей Якаўлеў, выконваючы абавязкі рэктара КузГТУ.

Рэктар КузГТУ, як і генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», быў прызначаны на пасаду нядаўна. На сустрэчы кіраўнікі пазнаёміліся і адкарэкціравалі далейшую працу.

Найбуйнейшы вытворца кар’ерных самазвалаў і галоўнай тэхнічнай ВНУ Кузбаса прадуктыўна супрацоўнічаюць на працягу апошніх трох гадоў. Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж холдынгавай кампаніяй, Кузбаскім дылерам і ўніверсітэтам было падпісана ў ліпені 2017 года.

Тры гады таму БЕЛАЗ адкрыў у КузГТУ дзве лабараторыі. Першая абсталявана стэндамі «Эксперыментальная механіка вадкасці» і «Гідрапрывад і электрагідрааўтаматыка», якія дазваляюць студэнтамі наглядна азнаёміцца з рабочым працэсам.

Другая лабараторыя ўяўляе сабой навучальны комплекс з трэнажорам для навучання інжынераў-механікаў. Лабараторыя складаецца з модуляў інструктара і вадзіцеля. Апошні – рэальная кабіна самазвала «БЕЛАЗ» са штатнымі органамі кіравання і сістэмай візуалізацыі.

Акрамя таго, студэнты КузГТУ рэгулярна праходзяць практыку на вытворчасці і ў навукова-тэхнічным цэнтры БЕЛАЗа.

Стратэгічнае партнёрства беларускага вытворцы кар’ернай тэхнікі і КузГТУ – гэта прыклад эфектыўнай мадэрнізацыі навучальнага працэсу. На БЕЛАЗе зацікаўлены ў тым, каб з прадукцыяй прадпрыемства – кар’ернымі самазваламі і спецтэхнікай – працавалі граматныя і высокакваліфікаваныя спецыялісты, знаёмыя з будовай і тонкасцямі эксплуатацыі машын ужо пры выпуску з ВНУ.