0%

«БЕЛАЗ: КРОК У БУДУЧЫНЮ» – КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЛЯ КЛЮЧАВЫХ ПАРТНЁРАЎ КАМПАНІІ

24 сентября 2020

Новости

Канферэнцыя «БЕЛАЗ: крок у будучыню» прайшла ў Кузбасе 18 верасня з удзелам прадстаўнікоў горназдабываючых кампаній, стратэгічных спажыўцоў тэхнікі «БЕЛАЗ» у гэтым рэгіёне Расійскай Федэрацыі.

Ключавым партнёрам Беларускага аўтамабільнага завода ў Кемераўскай вобласці быў прадстаўлены аптымальны набор інавацыйных прадуктаў, якія ўваходзяць у партфель актуальных прапаноў БЕЛАЗа, – гэта самая шырокая па грузападымальнасці лінейка кар’ернай тэхнікі, увесь спектр сэрвіснай падтрымкі і рамонту, запасных частак, змазачных матэрыялаў, а таксама аўтсорсінгавых паслуг.

Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся са стратэгічнымі прыярытэтамі вытворчай дзейнасці ААТ «БЕЛАЗ», у прыватнасці з найноўшымі распрацоўкамі кампаніі: комплексам рабатызаванай кар’ернай тэхнікі з інтэлектуальнай сістэмай кіравання, машынамі на газаматорным паліве і акумулятарных батарэях, дызель-тралейвозным самазвалам, а таксама сістэмай сэрвіснай дыягностыкі кар’ерных самазвалаў, якая цяпер укараняецца БЕЛАЗам.

Асаблівае месца ў дзелавой праграме партнёрскага форуму было адведзена прэзентацыі шырокіх магчымасцяў і кампетэнцый новага цэнтра тэхнічнай падтрымкі БЕЛАЗ у Кузбасе, які з’яўляецца найбуйнейшым у сэрвіснай інфраструктуры кампаніі.

Арганізатарамі канферэнцыі «БЕЛАЗ: крок у будучыню» выступілі Гандлёвы дом «БЕЛАЗ», генеральны дыстрыб’ютар у Расійскай Федэрацыі, і яго афіцыйны дылер у рэгіёне – кампанія «БЕЛАЗ-24».