0%

«БЕЛАЗы» для «Сібірскага антрацыта»

15 декабря 2020

Новости

Парк тэхналагічнага транспарту АТ «Сібірскі Антрацыт» (уваходзіць у групу «Сібантрацыт») у Новасібірскай вобласці папоўніцца высокатэхналагічнымі кар’ернымі самазваламі «БЕЛАЗ».

У снежні Беларускі аўтамабільны завод пачне адгрузку першай партыі кар’ернай тэхнікі ў адрас АТ «Сібірскі Антрацыт». Расійскай кампаніі па здабычы антрацыту – самага лепшага гатунку каменнага вугалю – будзе пастаўлена дзесяць 220-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-75307 і чатырнаццаць машын БЕЛАЗ-75131 грузападымальнасцю 130 тон.

– Мы накіравалі істотныя інвестыцыі ў пашырэнне парку аўтатэхнікі, бо гэта неабходна для рэалізацыі нашай праграмы па павелічэнні аб’ёмаў здабычы антрацыту ў 2021 годзе: у параўнанні з 2020 годам мы чакаем рост 35 %, – заявіў генеральны дырэктар КК «Сібантрацыт» Сяргей Мельнікаў.

Тэхпарк «Сібірскага Антрацыта» налічвае больш за семдзесят адзінак самазвалаў «БЕЛАЗ» асабліва вялікай грузападымальнасці і пасля папаўнення новымі машынамі павялічыцца прыкладна на трэць.

Надзейнасць, бяспека, эфектыўнасць і максімальная адпаведнасць умовам эксплуатацыі – вось ключавыя характарыстыкі, уласцівыя кар’ерным самазвалам «БЕЛАЗ». Менавіта такая тэхніка дапамагае вуглездабытчыкам Сібіры дасягаць высокіх вытворчых вынікаў.

На мінулым тыдні «Сібантрацыт» здабыў рэкордную 100-мільённую тону антрацыту, і ў гонар гэтай знакавай у гісторыі кампаніі мяжы 10 снежня на прадпрыемстве адбылася ўрачыстая цырымонія з удзелам перадавікоў вытворчасці.

Фото sibanthracite.ru