0%

«БЕЛАЗы» вызначыліся на Дні будаўніка ў Мікашэвічах

14 августа 2020

Новости

Кар'ернай тэхніцы «БЕЛАЗ» была адведзена адна з галоўных роляў на яркім гарадскім свяце ў Мікашэвічах, прысвечаным Дню будаўніка і Дню горада гранітаздабытчыкаў.

Гараджане з цікавасцю разглядалі і вывучалі кар'ерныя самазвалы і франтальныя пагрузчыкі «БЕЛАЗ» на выставе тэхнікі, якая працуе ў найбуйнейшым гранітным кар'еры Еўропы – кар'еры РУВП «Граніт».

Усе жадаючыя маглі паназіраць са спецыяльнай пляцоўкі за шоу-конкурсам аператараў кар'ерных самазвалаў «БЕЛАЗ», якія прадэманстравалі сваё майстэрства і прафесіяналізм у чатырох элементах кіравання: пагрузцы горнай масы, «васьмёрцы», «змейцы» і разгрузцы пароды.

Бацькі з задавальненнем фатаграфавалі сваіх дзяцей з «БЕЛАЗам» у мініяцюры.

БЕЛАЗ і «Граніт» звязваюць даўнія і цесныя партнёрскія адносіны. Мікашэвіцкае прадпрыемства з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі спажыўцом прадукцыі ААТ «БЕЛАЗ». Па серпантыне тэхналагічных дарог унікальнага беларускага кар'ера больш за 60 кар'ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» перавозяць прыродны камень на драбільна-сартавальны завод. Парк Белазаўскай тэхнікі РУВП «Граніт» складаюць самазвалы грузападымальнасцю 32, 50, 55, 60 і 90 тон, а таксама спецтэхніка.

Источник: фото официальной группы РУПП «Гранит» «ВКонтакте»