Дарыце радасць з БЕЛАЗам: Дзень святога Валянціна ў свеце вялікіх машын

14 февраля 2020

Новости

Фотарамкі, плюшавыя мішкі і шакаладныя сэрцайкі ўжо наўрад ці каго здзівяць на Дзень святога Валянціна. Зараз у хаду незвычайныя падарункі. Напрыклад, 14 лютага можна цікава правесці на БЕЛАЗе. І гэтай магчымасцю сёння скарысталіся тыя, хто загадзя прадумаў, як здзівіць сваю другую палавінку ў дзень, напоўнены рамантыкай і ноткамі пяшчоты і цяпла. Вось як гэта было...

Акцыю да Дня святога Валянціна ў рамках прамысловага турызму БЕЛАЗ праводзіць не першы год. І кожны раз гэта нешта новае і незабыўнае. Тут рабілі прапанову рукі і сэрца на вышыні птушынага палёту – на палубе 450-тоннага кар’ернага самазвала і загадвалі самае патаемнае, трымаючы ў руках «Ключ жаданняў». Дарылі тэст-драйв на 130-тонніках і фотасесію на магутных волатах.

Лада Філатава з сям’ёй прыехала з Украіны. У Беларусі яны праводзяць адпачынак.
– Мы ўжо паспелі ўбачыць выдатныя мясціны вашай сінявокай прыгажуні, але БЕЛАЗ сёння зрабіў наш дзень! – з пачуццём сказала госця. – Усіх нас перапаўняюць эмоцыі. Жадаем вашаму заводу працвітання! Вельмі б хацелася, каб і наша прамысловасць развівалася ў тым жа накірунку. Мы на БЕЛАЗе ўпершыню, але ўжо злавілі сябе на думцы, што хочам наведаць яго зноў, са сваімі сябрамі.

Пазітыўная атмасфера, якую стварылі арганізатары святочнай акцыі, яшчэ больш узмацніла і без таго яркія ўражанні гасцей падчас займальнага падарожжа ў свет вялікіх машын – кар’ерных самазвалаў маркі «БЕЛАЗ», вядомай ва ўсім свеце.

ДЛЯ ЗАПИСИ НА ЭКСКУРСИЮ С НАМИ МОЖНО СВЯЗАТЬСЯ

002-phone.png

(стационарный) + 375(1775) 2-72-72
(мобильный) + 375(44) 566-04-72