0%

Для аховы дэталяў кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ»

28 октября 2020

Новости

У ААТ «БЕЛАЗ» запушчаны ў эксплуатацыю рабатызаваны комплекс электрадугавой металізацыі і праведзены першыя работы па нанясенні зносастойкіх пакрыццяў на дэталі корпуса рэдуктара кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці.


Кар’ерныя самазвалы «БЕЛАЗ» працуюць у складаных умовах глыбокіх кар’ераў у рэжыме 24/365. Таму для забеспячэння надзейнасці працы механізмаў машыны пры велізарных нагрузках неабходна прымяненне сучасных тэхналогій умацавання і памяншэння зносу вузлоў і дэталяў.

Рабатызаваны комплекс (РК) прызначаны для нанясення антыкаразійных, зносастойкіх пакрыццяў спосабам газатэрмічнага напылення дэталяў тыпу «кола» для паляпшэння іх эксплуатацыйных уласцівасцяў.

Новы РК – сумесны праект кампаній «БЕЛАЗ» і «Плакарт» (даччыная кампанія карпарацыі «РОСНАНА», г. Масква). Расійскія партнёры распрацавалі і вырабілі комплекс па тэхнічным заданні БЕЛАЗа, а пры мантажы і ўводзе ў эксплуатацыю РК былі ўжытыя сумесныя тэхналагічныя рашэнні спецыялістаў БЕЛАЗа і «Плакарта».

У рабатызаваным комплексе аб’яднаны некалькі працэсаў, такіх як дробеструйная апрацоўка, рэкуперацыя абразіўнага матэрыялу, металізацыя (нанясенне пакрыццяў) і ачыстка паветра. Усе працэсы працуюць у замкнёным аўтаматычным цыкле з дапамогай сістэмы праграмнага кіравання SIEMENS і прамысловых робатаў ABB.

Увядзенне новага абсталявання дазволіць павялічыць прадукцыйнасць (у 4 разы) і атрымаць стабільную якасць нанясення пакрыццяў, а таксама выключыць у працэсе работ уплыў шкодных і небяспечных вытворчых фактараў.

Фота и вiдэа www.plakart.pro