0%

Доблесць, адвага, мужнасць і стойкасць воінаў – у прыклад моладзі

23 февраля 2021

Новости

Маладыя белазаўцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Фарміраванню грамадзянскай самасвядомасці і пачуцця патрыятызму ў працы з маладымі завадчанамі адводзіцца асаблівае месца. Традыцыйна ў гэтыя лютаўскія святочныя дні маладыя белазаўцы клапоцяцца пра ветэранаў, наведваюць памятныя мясціны і музеі, дзе можна асабліва моцна адчуць атмасферу гістарычных падзей, якія сталі найважнейшымі для нашай краіны і народа.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь моладзь БЕЛАЗа наведала Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе агляднай экскурсіі маладым людзям распавялі пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў вырашальных бітвах Другой сусветнай, пра абаронцаў, удастоеных высокага звання Героя Савецкага Саюза, пра выдатныя подзвігі партызан і многае іншае.

«Гэта тое, што нельга аддаць забыццю. Гэта наша гісторыя. Гэта адвага, мужнасць і стойкасць нашых дзядоў, памяць пра якія ў нашых сэрцах назаўжды», – такімі думкамі падзяліліся хлопцы і дзяўчаты пасля наведвання музея.

А сёння прайшла акцыя з сімвалічнай назвай «Па поклічу сэрца». Каардынатары па працы з моладдзю ў падраздзяленнях сумесна з ветэранскай арганізацыяй прадпрыемства і Жодзінскай гарадской арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых работнікаў БЕЛАЗа, з 23 лютым.

Тым, чый баявы і працоўны шлях з'яўляецца прыкладам для падрастаючага пакалення, былі ўручаныя кветкі, памятныя падарункі, а таксама вырабленыя знарок да гэтай падзеі завадскімі кандытарамі торты.

Штогод вясной і восенню ва ўрачыстай абстаноўцы маладых белазаўцаў праводзяць на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. І заўсёды ім даюць наказ з гонарам выконваць свой воінскі абавязак, быць вернымі прысязе, шанаваць памяць пра тых, хто загінуў за свабоду нашага народа.