0%

Горназдабытчыкі абіраюць высокавытворчую тэхніку

26 февраля 2020

Новости

90-тоннікі «БЕЛАЗ» паступілі на Нюрбінскі горна-ўзбагачальны камбінат (НГУК) АЛРОСА ў рамках праграмы тэхнічнага пераўзбраення і абнаўлення парка машын высокапрадукцынай тэхнікай для горных і дарожных работ.

Ужо ў лютым чатыры самазвалы БЕЛАЗ-75581 грузападымальнасцю 90 тон пачнуць працоўную вахту на перавозцы горнай масы з кар’ераў на склады ці ў адвалы.

Беларускія кар’ерныя самазвалы працуюць на камбінатах АЛРОСА ўжо не адно дзесяцігоддзе. У аснове працяглых партнёрскіх узаемаадносін заўсёды было імкненне да мінімізацыі выдаткаў на перавозку горнай масы, удасканаленне канструкцыі «БЕЛАЗаў» і іх прыстасаванне да ўмоў кімберлітавых кар’ераў пры пастаянным павышэнні паказчыкаў надзейнасці.

Выкарыстанне самазвалаў «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю 90 тон з электрамеханічнай трансмісіяй пераменна-пераменнага току дазваляе горназдабываючым кампаніям значна зніжаць выдаткі на абслугоўванне кар’ернай тэхнікі. Прадукцыйнасть, надзейнасць і эксплуатацыйная прывабнасць самазвалаў «БЕЛАЗ» серыі 7558 забяспечваецца прымяненнем высокаэфектыўных эканамічных рухавікоў вядучых сусветных вытворцаў, сучаснай электрамеханічнай трансмісіяй пераменна-пераменнага току, эфектыўнай падвескай, камфартабельнай кабінай, магутнай і надзейнай гідраўлічнай сістэмай.

«Тэхнічнае пераўзбраенне – залог надзейнай і стабільнай работы НГУКа. Эксплуатацыя ў цяжкіх горных і кліматычных умовах вядзе да хуткай зношанасці тэхнікі. Нюрбінскі камбінат штогод інвестуе ў абнаўленне парка аўтасамазвалаў і горнай тэхнікі. Акрамя таго, набыццё новага сучаснага абсталявання дазваляе павялічваць аб’ёмы вытворчасці», , – адзначыў галоўны механік Нюрбінскага ГУКа Барыс Лаўроненка.
Нюрбінскі ГУК – адзін з самых маладых камбінатаў АЛРОСА. Ён быў створаны ў 2000 годзе для асваення радовішчаў Накынскага руднага поля – кімберлітавых трубак «Нюрбінская» і «Батуабінская», а таксама аднайменных россыпаў. Доля Нюрбінскага ГУКа ў агульнай здабычы алмазаў АЛРОСА з 2019 годзе склала 26,7 %.