Госці і ўдзельнікі Міжнароднага турніру па самба на БЕЛАЗе

21 февраля 2020

Новости

21 лютага на Беларускім аўтамабільным заводзе пабывалі афіцыйныя асобы і ўдзельнікі XXIV Міжнароднага турніру катэгорыі «А» па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які праходзіць у гэтыя дні ў Мінску.

На БЕЛАЗе прадстаўнікам мангольскай спартыўнай дэлегацыі і афіцыйным асобам консульскага агенцтва Манголіі ў Мінску прапанавалі займальную праграму знаёмства з сусветна вядомым сімвалам Беларусі.

Госці наведалі вытворчасць звышцяжкіх машын і на свае вочы ўбачылі, як з металу нараджаюцца шматтонныя кар’ерныя волаты. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў дэлегацыі выклікала ўнікальная ў сваім родзе выставачная калекцыя кар’ерных самазвалаў і спецтэхнікі, што выпускаюцца прадпрыемствам.