0%

Інтэлектуальныя вялікагрузныя «БЕЛАЗы»: аптымальнае рашэнне складаных задач у галіне здабычы карысных выкапняў

23 марта 2020

Новости

Здабыча і транспарціроўка прыродных рэсурсаў – няпростая і затратная задача. Асабліва калі ажыццяўляецца ў небяспечных умовах і аддаленых месцах. У такой сітуацыі ёсць рашэнне, якое дапаможа здабываючым кампаніям засцерагчы ад небяспекі персанал, павысіць прадукцыйнасць і дамагчыся большай эфектыўнасці, пры гэтым выдаткі застануцца на мінімальным узроўні. Гэта тэхналогіі штучнага інтэлекту і «разумныя» самазвалы «БЕЛАЗ». Шматтоннай беспілотнай машыне не патрэбна чыстае паветра і добрая бачнасць, яна аптымальна дакладна выканае ўсе неабходныя аперацыі.

Аб ключавых кірунках прагрэсу БЕЛАЗа і стратэгічных прыярытэтах вытворчай дзейнасці кампаніі ў новым інфармацыйным праекце «Стратэгія развіцця»

Беспілотныя «БЕЛАЗы»
Штучны інтэлект: новыя рашэнні
«Разумны» кар’ер

Беспілотныя «БЕЛАЗы»

Кар’ерныя робаты-чаўнакі, беспілотныя тэхналогіі, рабатызаваныя сістэмы кіравання, штучны інтэлект, «разумны» кар’ер па здабычы карысных выкапняў – усё гэта не нейкія фантастычныя канцэпты будучыні, а рэаліі новай эры рабатызаваных тэхналогій, якая імкліва надыходзіць. Прытрымліваючыся сусветных трэндаў і працуючы на перспектыву, БЕЛАЗ інтэнсіўна ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі ў свае распрацоўкі, прыярытэтам сярод якіх, зразумела, з’яўляецца беспілотны транспарт.

Першыя 130-тонныя самазвалы БЕЛАЗ-7513R з інтэлектуальнай сістэмай кіравання ўжо зарэкамендавалі сябе як высокапрадукцыйная тэхніка ў рэальных умовах эксплуатацыі разрэза «Черногорский» у Хакасіі, дзе яны перавозяць раскрыўную пароду, рухаючыся па вылучаным участку разрэза працягласцю 1 350 метраў

На 4 сакавіка 2020 года прабег кожнай з машын склаў больш за 5 000 км

Для навігацыі робат-самазвал выкарыстоўвае сістэму сканавання з дапамогай ультрагукавых, аптычных, лазерных датчыкаў і сістэмы GPS. Бяспека пры працы забяспечваецца сістэмай трохузроўневай светлавой індыкацыі, гукавой сігналізацыяй, прыладай аварыйнага прыпынку.

За кошт выключэння ўсіх традыцыйных для звычайнай тэхнікі манеўраў і разваротаў рабатызаваны БЕЛАЗ-7513R можа пад’язджаць да месца разгрузкі задам, выкарыстоўваючы так званы чаўночны ход. Гэта дазваляе істотна скараціць час працоўнага цыклу. Прадукцыйнасць тэхнікі павялічыцца за кошт памяншэння часу цыкла перавозкі горнай масы (адсутнасці манеўраў разваротаў пры пастаноўцы пад пагрузку і разгрузку).

Эканамічная выгада пры кругласутачнай і практычна бесперапыннай працы кар’ерных беспілотнікаў відавочная.

БЕЛАЗ пайшоў далей і максімальна аўтаматызаваў не толькі дастаўку грузаў, але і пагрузачныя работы – ужо праходзіць выпрабаванні першы ўзор франтальнага пагрузчыка БЕЛАЗ-78250 з дыстанцыйным кіраваннем.

Стаіць задача максімальна аўтаматызаваць пагрузачныя работы, уключыўшы ў тэхпрацэс здабычы рабатызаваны пагрузчык БЕЛАЗ-78250, які сам зможа адбудаваць 3D-мадэль горнай масы, прызначанай для пагрузкі, вызначыць парадак дзеянняў, суаднесці сваё перамяшчэнне са становішчам самазвала.

Дзякуючы гэтай распрацоўцы ў недалёкай перспектыве прадпрыемства будзе гатова да паставак рабатызаваных пагрузачна-даставачных комплексаў для патрэб гарнякоў.

Рабатызаваны комплекс «пагрузчык – кар’ерны самазвал» вытворчасці БЕЛАЗа забяспечыць горназдабываючыя кампаніі цалкам новымі інтэлектуальнымі сэрвісамі.

У далейшых планах развіцця рабатызацыі кар’ерных самазвалаў – стварэнне робата-чаўнака, у якім будзе адсутнічаць кабіна аператара. Механічны ўдзел чалавека ў кіраванні такой тэхнікай прынцыпова не прадугледжаны, яго функцыі возьме на сябе адмысловы інтэлектуальны модуль.

Штучны інтэлект: новыя рашэнні

Сёння БЕЛАЗ гатовы пашырыць колькасць мадэляў самазвалаў, прызначаных для аўтаномнай працы. Інтэлектуальнае абсталяванне, апрабаванае на кар’ерных самазвалах серыі БЕЛАЗ-7513, можа быць усталявана на ўсе машыны асабліва вялікай грузападымальнасці – 90, 180, 220, 240, 290, 360 тон. Гэта дазволіць здабываючым кампаніям – партнёрам БЕЛАЗа, якія ведаюць беларускую кар’ерную тэхніку і карыстаюцца ёю, скараціць сабекошт горных распрацовак дзякуючы павышэнню грузападымальнасці.

У рамках развіцця інтэлектуальных сістэм кіравання кар’ерным самазвалам мяркуецца іх далейшая інтэграцыя, а таксама аб’яднанне з сістэмамі, напрыклад, рухавікоў, цягавых электрапрывадаў ад вытворцаў асноўных камплектуючых, а таксама са знешнімі аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання горнымі прадпрыемствамі. Абмен дадзенымі, у тым ліку для сістэмы аддаленага маніторынгу кар’ернага самазвала і для дыстанцыйнага кіравання кар’ерным самазвалам, будзе забяспечвацца з выкарыстаннем тэхналогій перадачы дадзеных 4-га і 5-га пакаленняў (4G і 5G) да 1 Гб/с.

Вынікам усіх работ па развіцці інтэлектуальных сістэм кіравання кар’ерным самазвалам на першым этапе з’яўляецца стварэнне аўтаномных і паўаўтаномных (дыстанцыйных) сістэм кіравання, а таксама стварэнне інтэлектуальнага кар’ера.

«Разумны» кар’ер

Спадарожным рабатызацыі напрамкам, які інтэнсіўна развіваюць на БЕЛАЗе, з’яўляецца ўкараненне на здабываючых прадпрыемствах цыфравізацыі вытворчасці, а дакладней сістэмы «Інтэлектуальнага кар’ера» з рабатызаванай кар’ернай тэхнікай «БЕЛАЗ». Менавіта гэта інавацыйная тэхналогія здабычы карысных выкапняў цяпер выпрабоўваецца ў ТАА «СУЭК-Хакасія», дзе 130-тонныя робасамазвалы БЕЛАЗ-7513R працуюць на ўчастку адкрытых горных работ «Абаканский» разрэза «Черногорский».

«Разумныя» кар’ерныя самазвалы, абсталяваныя сотнямі сэнсараў, генеруюць у год тэрабайты інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу. Гэта дазваляе адсочваць якасць працы машыны ў любой кропцы планеты. Інфармацыйныя тэхналогіі забяспечаць збор і захоўванне вялікіх масіваў дадзеных, дыспетчарызацыю працэсаў, перадачу дадзеных пастаўшчыкам камплектуючых для апрацоўкі і фарміравання аператыўных рэкамендацый. Тэхналогія асабліва эфектыўная для кіравання паркам рабатызаванай тэхнікі. У гэтым выпадку колькасць людзей, неабходных для працы, скарачаецца да мінімуму, а асноўную дзейнасць па здабычы карысных выкапняў выконвае сістэма «разумнага» кар’ера. Праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца БЕЛАЗам.

Цыфравізацыі і рабатызацыі, памяншэнне долі чалавечага фактару, экалагічная бяспека кар’ернай тэхнікі – за гэтым безумоўна будучыня.

«Інтэлектуальны кар’ер» – гэта адзіная сістэма маніторынгу, аналізу дадзеных і дыспетчарызацыі, якая заклікана кіраваць усім паркам тэхнікі, забяспечваючы пры гэтым кіраўніцтва горназдабываючых прадпрыемстваў і сэрвісныя службы поўнай інфармацыяй пра работу кар’ерных машын з аналізам іх тэхнічнага стану, прадукцыйнасці і ўмоў эксплуатацыі.

Сістэма «разумнага» кар’ера забяспечвае ўвесь неабходны функцыянал па здабычы карысных выкапняў, прымаючы найбольш аптымальныя рашэнні ў працэсе працы. Гэта дзіўная тэхналогія асабліва эфектыўная для кіравання рабатызаванай тэхнікай. У такім выпадку колькасць людзей, задзейнічаных у працы ў кар’еры, скарачаецца да мінімуму.

Рабатызацыі горназдабычы – перспектыўны напрамак, які дазваляе вывесці аператара кар’ернага самазвала з-пад уздзеянняў шкодных фактараў, вырашыць праблему кіравання самазвалаў у аддаленых і цяжкадаступных месцах, максімальна павялічыць эфектыўнасць парка тэхнікі, вырашыць праблему недахопу кваліфікаваных кадраў і інш.

Зніжэнне выдаткаў за кошт эканоміі паліва


Зніжэнне выдаткаў на эксплуатацыю тэхнікі


Скарачэнне нетэхналагічных прастояў


Адсутнасць уплыву чалавечага фактару на прадукцыйнасць працы горна-транспартнага комплексу


Поўная адсутнасць персаналу ў небяспечных зонах


Праца кар’ера ў рэжыме 24/7/365

Усе пералічаныя напрамкі работ з’яўляюцца часткай стратэгіі ААТ «БЕЛАЗ», нацэленай на стварэнне перспектыўных тэхналогій у галіне здабычы карысных выкапняў, а таксама ўдасканаленне існуючых канструкцый тэхнікі асабліва вялікай грузападымальнасці.

БЕЛАЗ сочыць за тэндэнцыямі і ўжо сёння гатовы да таго, што праз некалькі гадоў патрэбы рынку могуць стаць зусім іншымі.