0%

Моладзь БЕЛАЗа: у іх – наша будучыня

23 сентября 2020

Новости

23 верасня ў Палацы культуры БЕЛАЗа адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання маладых работнікаў прадпрыемства, удастоеных звання «Лаўрэат маладзёжнай прэміі», і каардынатараў па працы з моладдзю за лепшую арганізацыю работы з моладдзю ў падраздзяленні. Маладыя работнікі – актыўныя ўдзельнікі як вытворчага працэсу, так і грамадскага жыцця завода.

Узнагароды пераможцам конкурсу ўручыў генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Сяргей Нікіфаровіч.

Уладальнікамі ганаровай прэміі сталі 30 актыўных, ініцыятыўных, крэатыўных маладых белазаўцаў, прызнаных пераможцамі ў дзесяці намінацыях: «Вытворчасць і якасць», «Тэхналогіі, развіццё, інавацыі», «Малады кіраўнік», «Інфармацыйныя тэхналогіі», «Карпаратыўная культура і грамадскае жыццё» і іншых.

На прадпрыемстве зацверджана і дзейнічае ўнікальная праграма «Моладзь БЕЛАЗ», накіраваная на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Асноўнай задачай праграмы з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўключэння моладзі ў працэсы арганізацыі вытворчасці, сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, культурнага развіцця прадпрыемства.

Святочным падарункам для маладых белазаўцаў стала выступленне рок-квартэта Open Space.