На Усходнім рудніку выйшлі на лінію новыя 130-тоннікі

15 сентября 2020

Новости

Два кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 папоўнілі парк новай белазаўскай тэхнікі на Усходнім рудніку Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт» (Група «ФосАгра», Расійская Федэрацыя), дзе зараз ужо працуюць шэсць 180-тоннікаў і шаснаццаць 130-тоннікаў «БЕЛАЗ».

Адзін з новых 130-тоннікаў «БЕЛАЗ» гатовы да перавозак пароды на Усходнім рудніку.

Новая белазаўская кар’ерная тэхніка – частка вялікага інвестыцыйнага праекта па развіцці рудна-сыравіннай базы даўняга стратэгічнага партнёра Беларускага аўтамабільнага завода на Кольскім паўвостраве. Для эфектыўнай рэалізацыі праграмы праекта ў мінулым годзе было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт» з ААТ «БЕЛАЗ», якое прадугледжвае пастаўку ў Хібіны не менш за 50 кар’ерных самазвалаў на працягу трох гадоў.

«БЕЛАЗы» Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт».

Па словах спецыялістаў Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт», новыя самазвалы высокатэхналагічныя і працуюць як гадзіннік. На «БЕЛАЗах» устаноўлена яркае дыёднае асвятленне, ёсць сістэма бяспечнага набліжэння да перашкоды: самазвалы абсталяваныя камерамі кругавога агляду, якія дапамагаюць вадзіцелям пры выкананні манеўраў.

– Сучасная тэхніка – гэта заўсёды добра, – кажа Віктар Максімаў, аператар аднаго з новых «БЕЛАЗаў». – З плюсаў беларускіх машын – сядзенне з пнеўмападушкай, якасная электроніка, апаратура для больш камфортнай працы. Словам, добры самазвал. Спрацуемся!

Кіраўскі філіял АТ «Апатыт» – найбуйнейшае ў свеце прадпрыемства па вытворчасці высокагатунковай фасфатнай сыравіны. Тэхніка «БЕЛАЗ» працуе ў кар’ерах КФ АТ «Апатыт» з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў Хібінах Мурманскай вобласці пачаліся адкрытыя горныя распрацоўкі апатыт-нефелінавых радовішчаў.