0%

Навучанне – залог эфектыўнай працы: БЕЛАЗ правёў у Магадане навучанне спецыялістаў золатаздабывальных кампаній

2 марта 2020

Новости

Спецыялісты ААТ «БЕЛАЗ» сумесна з афіцыйным прадстаўніком прадпрыемства ў рэгіёне – ТАА «СЭРВІС КАР’ЕРНЫХ МАШЫН» правялі навучанне 22 спецыялістаў з буйных здабываючых кампаній Магаданскай вобласці.

Асноватворны прынцып ААТ «БЕЛАЗ» як вытворцы і пастаўшчыка – поўная адказнасць за працаздольнасць тэхнікі на працягу ўсяго тэрміну яе эксплуатацыі ў любым рэгіёне. Ключавым аспектам гэтай працы з’яўляецца прафесіяналізм абслуговага персаналу ў справе эфектыўнай і бяспечнай эксплуатацыі кар’ерных самазвалаў.

Навучальны семінар праходзіў 25–27 лютага на базе Інстытута развіцця адукацыі і павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты буйных золатаздабывальных кампаній – спажыўцоў беларускай кар’ернай тэхнікі ў гэтым рэгіёне: ПАО «Сусуманзолото», АТ «ГДК«Берелех», ТАА «Колымская угольная компания», ТАА «Статус», ТАА «Дражник», ТАА «Новый путь», ТАА «Рудник Штурмовской».




Слухачы навучальнага курсу «Тэорыя і практыка эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю ад 30 да 55 тон» пасля выніковага тэставання атрымалі сертыфікаты.

Парк беларускай кар’ернай тэхнікі, якая эксплуатуецца на золатаздабывальных прадпрыемствах Магаданскай вобласці, складае каля 200 адзінак. Асноўныя партнёры БЕЛАЗа ў гэтым рэгіёне – кампаніі «Сусуманзолото», «Берелех», «Статус», «Иткана», «Колымская угольная компания», «Стройдор».

Для эфектыўнага суправаджэння машын афіцыйным дылерам БЕЛАЗа ў рэгіёне – кампаніяй ТАА «СЭРВІС КАР’ЕРНЫЯ МАШЫНЫ» створаны Цэнтр тэхнічнай падтрымкі ў горадзе Магадане, мабільны сэрвіс, апорны пункт для тэхнічнага абслугоўвання (на тэрыторыі АТ «Полюс Магадан»), кансігнацыйны склад запасных частак у горадзе Сусумане.