0%

Папаўненне ў камандзе імянных «БЕЛАЗаў»

1 апреля 2020

Новости

Новы кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75131 грузападымальнасцю 130 тон, які зараз носіць імя Аляксея Ладыжанскага, першаадкрывальніка Бажэнаўскага радовішча, гатовы выйсці на серпанцін кар’ерных дарог камбіната «Ураласбест».

Вопытны экіпаж – Сяргей Прывалаў, Яўген Сібіракоў, Андрэй Міронаў, Арцём Зыкін – і брыгада слесараў, зваршчыкаў менш чым за тры тыдні сабралі 130-тоннік

Пастаўку беларускіх кар’ерных самазвалаў у рамках абнаўлення і павелічэння агульнай грузападымальнасці парка тэхнікі ў ААТ «Ураласбест» ажыццявіў афіцыйны прадстаўнік ААТ «БЕЛАЗ» – кампанія «БелТрансЛагістык».

– Гэта гонар для нас кіраваць такім гігантам, тым больш ён носіць імя вялікага чалавека – Аляксея Паўлавіча Ладыжанскага. Мы адна каманда, а значыць, на нашых плячах адказнасць як за тэхніку, так і за імя, падзяліўся ўражаннямі экіпаж імяннога «БЕЛАЗа».

– У гэтым годзе ААТ «Ураласбест» набыло для аўтатранспартнага прадпрыемства ўжо другі «БЕЛАЗ» дадзенай мадэлі, зараз у працы адзінаццаць 130-тонных самазвалаў. За змену на кожным перавозіцца да 1 500 тон горнай масы, – адзначае Вячаслаў Смірноў, намеснік дырэктара аўтатранспартнага прадпрыемства ААТ «Ураласбест». – Набыццё дзвюх машын павышанай грузападымальнасці дазволіць аўтатранспартнаму прадпрыемству вырашыць галоўную задачу – забяспечыць у кар’еры перавозку горнай масы ў неабходных аб’ёмах.

У 1885 годзе, роўна 135 гадоў таму, прадстаўніком Уральскага грамадства аматараў прыродазнаўства, каморнікам-тапографам Аляксеем Паўлавічам Ладыжанскім адкрыта радовішча хрызатыл-азбесту, якое стала самым багатым у свеце па запасах, а прыродныя ўласцівасці хрызатыла прызнаныя самымі лепшымі, якасць хрызатылавага валакна самым высокім. Радовішча атрымала імя «Бажэнаўскае» па назве бліжэйшай чыгуначнай станцыі Бажэнава. У Расіі стала развівацца новая галіна прамысловасці. Побач з радовішчам быў заснаваны горад Асбест і камбінат «Ураласбест» – адзін з ключавых партнёраў ААТ «БЕЛАЗ» на Урале.

БЕЛАЗ у асобе генеральнага дыстрыб’ютара ў Расійскай Федэрацыі АТ «Гандлёвы дом «БЕЛАЗ» працягвае рэалізацыю праекта па прысваенні імёнаў выдатных людзей кар’ерным самазвалам, запланаваным да ўводу ў эксплуатацыю на працягу 2020 года на горназдабываючых прадпрыемствах Расіі. Гэты праект дасць магчымасць увекавечыць памяць пра людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё горназдабываючай галіны, і пазнаёміць новае пакаленне з вялікімі імёнамі.