Пасяджэнне наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ»

10 сентября 2020

Новости

10 верасня 2020 года на БЕЛАЗе адбылося чарговае пасяджэнне наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» у фармаце відэаканферэнцыі.

У рабоце пасяджэння прымалі ўдзел члены наглядальнага савета ААТ «БЕЛАЗ», члены праўлення таварыства, а таксама кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў прадпрыемства.

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі працы холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» за 1 паўгоддзе 2020 года і прагноз выканання паказчыкаў за 9 месяцаў 2020 года, справаздачы дырэктараў даччыных кампаній холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» пра працу прадпрыемстваў ва ўмовах, якія склаліся ў сусветнай эканоміцы, і далейшых перспектывах. Абмяркоўваліся таксама іншыя пытанні ў рамках парадку дня, па якіх былі прынятыя адпаведныя рашэнні.