0%

Сямейны адпачынак белазаўцаў

24 февраля 2020

Новости

Карпаратыўны спартыўны батл, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны, прайшоў 22 лютага ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прадпрыемства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля двухсот чалавек. Гэта і дарослыя ўдзельнікі каманд, каторыя сустрэліся на спартыўнай пляцоўцы, і іх дзеці, якія на працягу мерапрыемства гулялі з аніматарамі і забаўляліся.

Сямейны адпачынак у такім фармаце праходзіць ужо не першы раз. Кожны год колькасць удзельнікаў павялічваецца, што пацвярджае яго папулярнасць у белазаўцаў і членаў іх сямей. А арганізатары прапануюць удзельнікам штосьці новае, бо акрамя спартыўна-забаўляльнай накіраванасці гэта карпаратыўнае сямейнае свята мае яшчэ і інфармацыйна-пазнавальны напрамак. Гэтым разам байцы атрада міліцыі асобага прызначэння УУС Мінскага аблвыканкама прадэманстравалі віды зброі, якая выкарыстоўваецца падчас правядзення спецаперацый, і паказальнае выступленне з элементамі рукапашнага бою.

Рабоце з моладдзю на прадпрыемстве надаецца асаблівая ўвага, бо амаль трэць белазаўцаў – маладыя людзі ва ўзросце да 31 года. Кожны малады работнік мае магчымасць удасканальваць свае прафесійныя навыкі, рэалізаваць сябе як на працоўным месцы, так і ў іншых сферах дзейнасці: мастацтве, спорце і інш. Прадпрыемства актыўна падтрымлівае маладых аўтазаводцаў і іх сем’і.
Адзін з яскравых прыкладаў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі – правядзенне на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра сямейнага спартыўнага свята, якое спадабалася маладым аўтазаводцам і стала ўжо традыцыйным.