0%

У «БЕЛАЗ–ХОЛДЫНГ» увайшло прадпрыемства па выпуску тармазных калодак

10 марта 2020

Новости

У склад холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» з 4 сакавіка ўвайшло сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «БЕЛТРИБО».

СТАА «БЕЛТРИБО» было зарэгістравана рашэннем Мінаблвыканкама ад 23 кастрычніка 2013 года, а пачало працаваць на рынку Беларусі ў верасні 2017 года. Заснавальнікамі з’яўляюцца з беларускага боку ААТ «Старадарожскі механічны завод», які ўваходзіць у «БЕЛАЗ–ХОЛДЫНГ», з украінскага боку – ТАА «Белацэркоўскі завод «ТРИБО».

Сёння «БЕЛТРИБО» – адзінае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці тармазных калодак і фрыкцыйных вырабаў на кар’ерную тэхніку «БЕЛАЗ», сельскагаспадарчую тэхніку, аўтамабільны, пасажырскі і чыгуначны транспарт.

З адкрыццём «БЕЛТРИБО» БЕЛАЗ зрабіў яшчэ адзін крок па дыверсіфікацыі вырабляемай прадукцыі. Калі раней тармазныя калодкі завод купляў за межамі Беларусі, то выпуск камплектуючых на гэтай пляцоўцы дазволіць зменшыць кошт кар’ерных самазвалаў і атрымаць дадатковы прыбытак.