У Кузбасе спынена вытворчасць кантрафактных запасных частак да “БЕЛАЗаў”

9 декабря 2019

Новости

Толькі выкарыстанне арыгінальных запасных частак, камплектуючых і змазачных матэрыялаў, якія былі набытыя ў афіцыйнага прадстаўніка, гарантуе надзейнасць і бесперабойнасць працы кар’ернай тэхнікі.

12 лістапада 2019 года супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў выкананы агляд складскіх і вытворчых памяшканняў у горадзе Бялове Кемераўскай вобласці (Расійская Федэрацыя). У ходзе агляду было выяўлена, што памяшканні прызначаліся для трымання, аднаўлення і наступнай рэалізацыі запасных частак пад выглядам новых.

Схема падману спажыўцоў, якая ставіць пад пагрозу бяспеку эксплуатуемай тэхнікі “БЕЛАЗ”, была рэалізавана жыхарамі Кемераўскай вобласці. У іх распараджэнні знаходзіўся пункт прыёму металалому ў Бялове, дзе імі скупаліся былыя ў карыстанні запасныя часткі і цэлыя агрэгаты да самазвалаў “БЕЛАЗ”. У памяшканнях, якія былі абследаваныя, выяўлены зварачныя, такарныя і такарна-карусельныя станкі, а таксама абсталяванне для пескаструменнай апрацоўкі запасных частак і іх пафарбоўкі. Таксама супрацоўнікамі паліцыі канфіскаваны клеймы для нанясення на запасныя часткі ўдарным спосабам маркіроўкі, якая адпавядае новым дэталям.

Вызначаныя ў ходзе агляду запасныя часткі праходзілі працэс аднаўлення з выкарыстаннем прымітыўнага абсталявання і матэрыялаў.

14.png

Па заключэнні спецыялістаў, адноўленыя запасныя часткі да самазвалаў “БЕЛАЗ” не здольныя вытрымліваць неабходныя нагрузкі, а іх усталяванне на тэхніку нясе сур’ёзныя праблемы для арганізацыі, якая іх экспулуатуе, пачынаючы ад паломак і вымушанага прастою самазвалаў да вытворчых здарэнняў, якія ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе людзей.

Дзейнасць небяспечнай вытворчасці была спынена супрацоўнікамі паліцыі, якія здолелі прасачыць увесь ланцуг абароту кантрафактных запасных частак, пачынаючы ад скупкі да іх рэалізацыі спажыўцам. Гэта стала магчымым дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву праваахоўных органаў і службы бяспекі афіцыйнага прадстаўніка ў рэгіёне ТАА “БЕЛАЗ-24”. У аглядзе запасных частак прынялі ўдзел прадстаўнікі завода-вытворцы ААТ “БЕЛАЗ”.