0%

Віншуем партнёраў з перамогай у медыяконкурсе

13 ноября 2020

Новости

Пераможцам шостага ўсерасійскага конкурсу сярод СМІ, прэс-службаў кампаній паліўна-энергетычнага комплексу і рэгіянальных адміністрацый «МедыяТЭК-2020» стаў дакументальны фільм «Вахта Перамогі», створаны АТ «Стройсэрвіс». PR-служба кампаніі была прызнана лепшай сярод рэгіянальных кампаній ТЭК у намінацыі «75 гадоў Перамогі». Асаблівая місія ў памятнай вахце адводзілася кар’ерным самазвалам «БЕЛАЗ».

Экспертны савет «МедыяТЭК» вызначыў спецыяльную намінацыю «75 гадоў Перамогі» ў сувязі з вялікай колькасцю работ (65 заявак), прысвечаных юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Першае месца ў новай намінацыі заняў фільм АТ «Стройсэрвіс» «Вахта Перамогі» (20 000 праглядаў за месяц на YouTube). У карціне работнікі прадпрыемстваў кампаніі распавядаюць пра будні сваіх продкаў падчас Вялікай Айчыннай. Апагеем фільма стала шэсце 130-тонных «БЕЛАЗаў» на вугальным разрэзе кампаніі з велізарнымі плакатамі, на якіх намаляваны героі той вайны.

Фільм «Вахта Перамогі» стаў пераможцам ужо двух прэстыжных конкурсаў. Раней праца была адзначана на міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў аб горназдабываючай галіне MineMovie-2020.

АТ «Стройсэрвіс» становіцца пераможцам «МедыяТЭК» другі год запар. У 2019 годзе кампанія атрымала спецыяльны прыз за маштабны праект у арганізацыі дабрачынных гастроляў маскоўскага тэатра EtCetera і міжнароднага рок-фестывалю «Героі сусветнага року» ў Кузбасе ў гонар 25-годдзя кампаніі.
130-тонныя «БЕЛАЗы» як сімвал вугальнага Кузбаса былі задзейнічаныя ў грандыёзным шоу «Героі сусветнага року» з удзелам Accept, Within Temptation, Royal Hunt і HammerFall, які прайшоў у Кемераве 27 ліпеня 2019 года. Два кар’ерныя самазвалы «БЕЛАЗ» тады былі часткай сцэнічнага комплексу, выкананага ў індустрыяльным стылі, і маштабнага піратэхнічнага і светлавога шоу, а таксама паслужылі антуражам для сэлфі.

Віншуем стратэгічнага партнёра БЕЛАЗа кампанію «Стройсэрвіс» з творчай перамогай, якая безумоўна стане магутным стымулам да дасягнення новых вяршынь, і жадаем калектыву вялікіх поспехаў у рэалізацыі вытворчых і творчых праектаў.