0%

Візіт на БЕЛАЗ спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай

9 июня 2020

Новости

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і міністр прамысловасці нашай краіны Пётр Пархомчык у фармаце рабочай паездкі пабывалі 9 чэрвеня на Беларускім аўтамабільным заводзе. У цэнтры ўвагі былі тэмы мадэрнізацыі вытворчасці, асваення выпуску новых узораў тэхнікі і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на прадпрыемстве.

Наталлю Качанаву з вытворчасцю знаёміць выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» Алег Сцяпук

Спікера верхняй палаты беларускага парламента праінфармавалі аб бягучых сацыяльна-эканамічных паказчыках работы ААТ «БЕЛАЗ» і іншых прадпрыемстваў холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». Асноўны прынцып вытворчай стратэгіі развіцця БЕЛАЗ – гэта ўменне канцэнтравацца на галоўным, акумулюючы інавацыі, перадавыя маркетынгавыя тэхналогіі і высокі прафесіяналізм калектыву.

На ключавых завадскіх пляцоўках Старшыні Савета Рэспублікі распавялі аб вытворчым патэнцыяле і навукова-тэхнічных магчымасцях прадпрыемства, геаграфіі экспартных паставак, а таксама аб ходзе мадэрнізацыі і далейшых планах па абнаўленні завода. У прыватнасці, Наталля Качанава азнаёмілася з тэхналагічным ланцужком укаранёнага ў прэсавым цэху найноўшага высокатэхналагічнага комплексу афарбоўкі дэталяў і вузлоў кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ», аналагаў якому па ўзроўні рабатызацыі ў краіне няма.

Пасля агляду ўзораў кар’ернай тэхнікі, што выпускае беларускі аўтагігант, на вытворчасці звышцяжкіх машын Наталля Качанава пагутарыла з работнікамі прадпрыемства, пацікавілася арганізацыяй і ўмовамі працы і адказала на ўсе пытанні.



– Я радая пабываць на такім цудоўным прадпрыемстве, як Беларускі аўтамабільны завод, прадукцыю якога выдатна ведаюць на ўсіх кантынентах свету. БЕЛАЗ – гэта сапраўды брэнд беларускага машынабудавання, адно з лепшых прадпрыемстваў, якім ганарыцца ўся наша краіна. Гэтая заслуга ўсяго калектыву, вынік яго зладжанай і эфектыўнай работы,– рэзюміравала свой візіт на БЕЛАЗ Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі высока ацаніла якасць прадукцыі, прафесійны ўзровень калектыву БЕЛАЗа і адзначыла фундаментальную значнасць прадпрыемства, якое ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне міжнароднага статусу і рост дабрабыту Беларусі.