Вялікай Перамозе і бессмяротнаму подзвігу прысвячаецца...

6 мая 2020

Новости

Белазаўцы трапятліва і з вялікай павагай ставяцца да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг гэтых людзей назаўсёды ў нашай памяці. Дзякуй ім за мірнае неба, за магчымасць будаваць планы і паспяхова ажыццяўляць іх, за нашы перамогі, але толькі ў мірным жыцці.

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі моладзь прадпрыемства падрыхтавала творчы праект «Ветэраны БЕЛАЗа! Перамаглі! Пабудавалі! Ганарымся!».

Вершы пра той няпросты час чытаюць маладыя белазаўцы. Яны старанна займаліся са спецыялістамі і працавалі над пастаноўкай голасу, адпрацоўвалі навыкі выразнага чытання, каб перадаць найтанчэйшыя нюансы пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў сваіх герояў.

А завяршае тэматычны цыкл ролік «Белазаўцам – ветэранам Вялікай Айчыннай прысвячаецца...», у якім згадваюцца імёны ўсіх белазаўцаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Гэта яны гераічна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах, вялі падпольную барацьбу, а затым у цяжкія пасляваенныя гады аднаўлялі разбураныя гарады і вёскі. У далёкім 1948-м у першых шэрагах будаўнікоў нашага завода стаялі былыя франтавікі – заснавальнікі традыцый і стваральнікі тэхнікі «БЕЛАЗ», якая сёння з’яўляецца візітнай карткай нашай краіны.