0%

Вясновы букет самых яскравых вобразаў

6 марта 2020

Новости

... падарыў завадчанкам святочны канцэрт да Дня жанчын.

6 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, асаблівы рамантычны настрой працаўніцам БЕЛАЗа стварылі цёплыя словы, кветкі, падарункі і, вядома ж, цудоўны канцэрт-віншаванне, які кожны год дорыць сваім завадчанкам адміністрацыя прадпрыемства. Палымяныя песні, цудоўныя музычныя нумары і самыя шчырыя пажаданні прыгожым дамам прагучалі ў індустрыяльных «дэкарацыях» корпуса апрацоўкі і здачы кар’ерных самазвалаў.

Адкрываючы канцэрт, цёплыя віншаванні і шчырыя кампліменты падарыў працаўніцам БЕЛАЗа генеральны дырэктар Пётр Пархомчык:

– Паважаныя працаўніцы кампаніі «БЕЛАЗ»! Ад мужчынскай паловы прадпрыемствы, ад сябе асабіста, ад кіраўніцтва завода, ад міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна цёпла, сардэчна, горача віншую вас з гэтым цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын! Хачу выказаць словы падзякі за вашу актыўную жыццёвую пазіцыю, за ваша імкненне зрабіць нашу кампанію яшчэ больш магутнай, за ўклад у выхаванне дзяцей. Гледзячы на вас, заўсёды хочацца здзяйсняць працоўныя подзвігі. Жадаю выдатнага настрою, каб вашы мужчыны песцілі вас, каб абавязкова здзяйсняліся ўсе мары і дасягаліся ўсе мэты ў жыцці. Здароўя, шчасця і росквіту!

На Беларускім аўтамабільным заводзе сёння працуе 3 449 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Гэта яны напаўняюць працоўныя будні атмасферай дабрыні і прыгажосці, дэманструючы пры гэтым працавітасць і нястрымную энергію, развіваючы і прасоўваючы БЕЛАЗ па ўсіх напрамках. І глыбока сімвалічна, што вясна – пара абуджэння прыроды – пачынаецца менавіта з жаночага свята.

БЕЛАЗ ганарыцца сваімі працаўніцамі, пастаянна акружаючы іх увагай і клопатам. Гэта і ўсебаковая падтрымка мацярынства, і сацыяльныя гарантыі па рашэнні жыллёва-бытавых пытанняў, санаторна-курортным лячэнні і адпачынку, і заахвочвання да святаў, юбілейных дат, надбаўкі да пенсій і многае, многае іншае.