0%

Высокапрадукцыйныя 45-тоннікі «БЕЛАЗ» для ўкраінскіх партнёраў

18 декабря 2020

Новости

Шматгадовы партнёр ААТ «БЕЛАЗ» ва Украіне ТАА «Макранскі каменны кар'ер № 3» (Запарожкая вобласць) папоўніў парк кар'ернай тэхнікі новымі самазваламі БЕЛАЗ-7547.

У снежні бягучага года парк самазвалаў «БЕЛАЗ» Макранскага кар’ера вырас да 14 адзінак за кошт увядзення ў эксплуатацыю трох новых, надзейных і эфектыўных 45-тоннікаў БЕЛАЗ-7547. Лідар гранітна-шчэбневай прадукцыі Украіны атрымаў высокапрадукцыйную тэхніку, абсталяваную сучаснымі электроннымі сістэмамі дыягностыкі і кіравання. З дапамогай «БЕЛАЗаў»-навічкоў прадпрыемства ўжо ў самы бліжэйшы час плануе істотна павысіць аб’ём вытворчасці.

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-7547 створаны на аснове шматгадовых традыцый канструявання надзейнай і простай у эксплуатацыі тэхнікі і вельмі запатрабаваны ў спажыўцоў. Гэта машына, на якую заўсёды можна спадзявацца, так кажуць пра яе самі гарнякі.

Запатрабаванасць 45-тонных самазвалаў пацвярджае і статыстыка: у аб’ёме адгрузкі тэхнікі «БЕЛАЗ» за дзевяць месяцаў 2020 года кар’ерныя самазвалы класа грузападымальнасці 45 тон з 20 % займаюць другое месца пасля класа – 110–130 тон (37 %).

З улікам розных кліматычных і горнатэхнічнай умоў эксплуатацыі па замове спажыўцоў у базавую камплектацыю БЕЛАЗ-7547 можа быць уведзены шэраг дадатковых сістэм і опцый.

БЕЛАЗ плённа супрацоўнічае з ТАА «Макранскі каменны кар'ер № 3» з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Аператарам паставак, а таксама ўводу ў эксплуатацыю і забеспячэння тэхнічнага сэрвісу тэхнікі «БЕЛАЗ» з'яўляецца ТАА «СГЛЦ БЕЛАЗ УКРАІНА», генеральны дыстрыб'ютар ААТ «БЕЛАЗ» ва Украіне, і яго рэгіянальны сэрвісны цэнтр на тэрыторыі паўночна-заходняга рэгіёну краіны ТАА «ЖЫТОМІР-БЕЛАЗ-СЭРВІС».