Знакавы юбілей здабытку Забайкалля – Харанорскага разрэза СВЭК!

8 сентября 2020

Новости

Паўстагоддзя споўнілася аднаму з вядучых вуглездабываючых прадпрыемстваў Забайкальскага края Расіі – АТ «Разрэз Харанорскі» Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі. Апошнія пяць гадоў БЕЛАЗ цесна супрацоўнічае з вугальным разрэзам, які па праву з’яўляецца здабыткам Забайкалля.

Сустрэць знакавую юбілейную дату з выдатнымі паказчыкамі і дынамічна нарошчваць аб’ёмы адкрытай здабычы вугалю флагман здабыўной галіны Забайкальскага краю здолеў у тым ліку і дзякуючы прадуктыўнаму тэхнічнаму партнёрству з БЕЛАЗам.

За сваю 50-гадовую гісторыю Харанорскі разрэз бачыў многае. Але вынік заўсёды быў адзін: расла здабыча вугалю, усталёўваліся вытворчыя рэкорды, адбывалася магутная тэхнічная мадэрнізацыя. За гэтыя гады на радовішчы здабыта больш за 300 млн тон вугалю, вывезена ў адвалы больш за паўмільярда кубаметраў роскрыву. Прыемна, што гэтыя сур’ёзныя паказчыкі дасягаліся і пры непасрэдным удзеле кар’ернай тэхнікі «БЕЛАЗ».

На «БЕЛАЗах», якія працуюць на Харанорскім разрэзе, ужыта новае колераграфічнае рашэнне – тэхніка размаляваная ў колеры расійскага сцяга.

На ўчастку раскрыўных работ Харанорскага вугальнага разрэзу асноўная нагрузка па перавозцы цяжкай горнай пароды ляжыць на магутных плячах тузіна 220-тонных кар’ерных самазвалаў серыі БЕЛАЗ-7530. Гэтая сучасная, надзейная і канкурэнтаздольная тэхніка з нізкім узроўнем эксплуатацыйных выдаткаў і высокай прадукцыйнасцю пры перавозках забяспечвае да ўсяго іншага і бяспеку працы забайкальскіх гарнякоў, што вельмі важна ў складаных умовах працы ў кар’еры. У сярэднім «БЕЛАЗ» здзяйсняе 22–24 рэйсы за змену і «намотвае» да 200 кіламетраў па серпантыне дарог разрэза.

У мінулым годзе ў рамках інвестыцыйнай праграмы СВЭК па мадэрнізацыі вытворчасці парк тэхналагічнай аўтакалоны Харанорскага разрэза папоўнілі пяць кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75306 грузападымальнасцю 220 тон з электрамеханічнай трансмісіяй. Акрамя таго, у новым класе вучэбна-курсавога пункта разрэза быў уведзены ў эксплуатацыю дынамічны трэнажор Forward «БЕЛАЗ» для навучання вадзіцеляў кар’ерных самазвалаў, удасканалення і карэкцыі навыкаў кіравання ў аператараў з розным узроўнем падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі белазістаў.

АТ «Разрэз Харанорскі» – найбуйнейшае вуглездабываючае прадпрыемстваа СВЭК у Забайкальскім краі, размешчанае паблізу гарняцкага пасёлка Шэрлавая Гара ў Барзінскім раёне. Разрэз, уведзены ў эксплуатацыю ў 1970 годзе з праектнай магутнасцю 4,5 млн тон вугалю ў год, ажыццяўляе распрацоўку адкрытым спосабам Харанорскага буравугальнага радовішча. У цэлым парк тэхнікі «БЕЛАЗ» у АТ «Разрэз Харанорскі» цяпер складаюць 30 адзінак кар’ернай і спецыяльнай тэхнікі.

Віншуем партнёраў з пераадоленнем новай мяжы ў слаўнай гісторыі развіцця Харанорскага разрэза. Жадаем працвітання, стабільнага росту і далейшага плённага супрацоўніцтва нашых прадпрыемстваў!

Видео и фото chita.ru и Инстаграм-страницы industrial_auto