ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» з’яўляецца ўладальнікам наступных прэстыжных узнагарод:

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75306 прызнаны лепшым таварам Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі.

Лепшы экспарцёр 2010 года

Залаты медаль конкурсу «Брэнд года 2011» (намінацыя «Брэнд-экспарт»)

4 мая 2012 года карпаратыўная газета «Навіны БелАЗа» стала пераможцам сярод раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ.

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Лаўрэат прэміі «Чалавек года – 2012» у намінацыі «Арганізацыя і кампанія года» за вялікі ўклад у развіццё эканомікі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

ААТ «БЕЛАЗ» – пераможца рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2013 года з праектам «Кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон з электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току, колавай формулай 4х4».

Кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75581 прызнаны лепшым таварам Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі.